ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Метафарычнасць і мнагазначнасць у фотаработах Віталя Бутырына
Адвакатуры Рэспублікі Беларусь – 100 гадоў

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел ў праекце “Адукацыйная калабарацыя бібліятэк Садружнасці”

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел ў праекце “Адукацыйная калабарацыя бібліятэк Садружнасці”
Іншыя навіны

Дэлегацыя “алмаза ведаў” з 15 па 21 мая ўзяла ўдзел у праекце “Адукацыйная калабарацыя бібліятэк Садружнасці” праграмы “Новае пакаленне”, які праходзіў пад патранажам Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.

Мэта навучальнага праекта – абмен вопытам бібліятэчнай дзейнасці, пашырэнне кругагляду, атрыманне новых навыкаў і ведаў у бібліятэчнай сферы, а таксама знаёмства з вядучымі бібліятэкамі краін СНД.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў праекце ўдзельнічалі Ірына Кашуба, бібліятэкар 2-й катэгорыі аддзела камплектавання фондаў, і Ганна Новікава, бібліятэкар 2-й катэгорыі аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій. У навучанні таксама прымалі ўдзел калегі з краін блізкага замежжа: Абхазіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і інш.

Праект уключаў двухэтапнае завочна-вочнае навучанне маладых спецыялістаў. На завочным этапе праходзілі практычныя заняткі па тэмах “Камунікацыйны менеджмент: псіхалогія кіравання”, “Лічбавае асяроддзе і бібліятэка” і “Інавацыі ў бібліятэцы”. Куратарамі адукацыйнай часткі выступілі Валянціна Садоўская, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры, і Яўгенія Гусева, дырэктар дэпартамента дзяржаўных і прыярытэтных праектаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.

У рамках вочнага этапа праекта супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Усерасійскага бібліятэчнага кангрэса: XXVI Штогадовай канферэнцыі Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі, якая праходзіла ў Ніжнім Ноўгарадзе, пабывалі на тэматычных пасяджэннях секцый кангрэса, а таксама наведалі мадэльную Цэнтральную раённую бібліятэку імя Ф.М. Дастаеўскага. Дэлегаты прынялі актыўны ўдзел у дыскусійнай пляцоўцы “Бібліятэчныя асацыяцыі свету”, дзе стваралі і абмяркоўвалі ідэі праектаў, накіраваныя на знаёмства з культурнымі традыцыямі краін СНД.

У Маскве госці наведалі Расійскую дзяржаўную бібліятэку для моладзі і Расійскую дзяржаўную дзіцячую бібліятэку. Пазнаёміліся са спецыфікай працы розных аддзелаў і абмяняліся практычным досведам.

Напрыканцы вочнага этапу навучання адбыўся візіт у Расійскую дзяржаўную бібліятэку, дзе прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння сертыфікатаў аб павышэнні кваліфікацыі, на якой з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў праекта звярнуліся Вадзім Дуда, генеральны дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, прэзідэнт Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі, і Павел Швецоў, намеснік кіраўніка Рассупрацоўніцтва.

Арганізатарамі праграмы выступілі Федэральнае агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва) і Расійская дзяржаўная бібліятэка.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам