ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аматары навук і дабрачыннасці
Аляксандр Суша: Мае навуковыя інтарэсы пераходзяць у працу, праца – у інтарэсы, і, па-мойму, гэта вельмі плённа

Супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі стала адным з паўфіналістаў расійскага конкурсу “Книгуру”

Супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі стала адным з паўфіналістаў расійскага конкурсу “Книгуру”
Іншыя навіны

Нагадаем, што “Книгуру” – найбуйнейшы ў Расіі конкурс твораў для юных чытачоў, заснаваны Федэральным агенцтвам па друку і масавых камунікацыях і Цэнтрам падтрымкі айчыннай славеснасці.

Маргарыта Латышкевіч, пісьменніца, літаратуразнаўца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і наша калега з аддзела суправаджэння інтэрнет-партала, стала паўфіналістам “Книгуру” – Усерасійскага конкурсу літаратурных твораў для дзяцей і моладзі! Яе аповесць “Лісіны пярсцёнак” – фэнтазі з элементамі беларускага легендарыума – увайшла ў лонг-ліст конкурсу. Беларускамоўны арыгінал твора друкаваўся ў часопісе “Полымя” №12 за 2019 год. Увогуле ж эксперты “Книгуру” разгледзелі каля 700 твораў, пададзеных на конкурс, і сфарміравалі доўгі спіс з 28 тэкстаў. 

8 чэрвеня ў ZOOM на канале “Рабочий полдник” адбылося абвяшчэнне кароткага спісу адзінаццатага сезона конкурсу.

Гэтым разам у конкурсе ўдзельнічаюць, разам з заўсёднікамі, таксама і зусім новыя аўтары, што абяцае добрую будучыню падлеткавай літаратуры. Канечне, тэксты, якія трапілі ў паўфінал (або фінал) не з’яўляюцца “гатовымі да ўжывання” літаратурнымі прадуктамі. Часта патрабуецца дапрацоўка і прафесійная рэдактарская дапамога. Аднак творы, на думку экспертаў, досыць цікавыя.

Апроч таго, эксперты падкрэслілі: сапраўднае журы – гэта падлеткі, якія будуць чытаць выкладзеныя ў свабодны доступ творы. Увогуле ж асноўная мэта “Книгуру” – адкрыццё новых імёнаў, і менавіта таму сярод экспертаў прысутнічаюць прадстаўнікі выдавецтваў (“Самокат”, “Волчок”).

Кожны з экспертаў падзяліўся ўласным уражаннем ад конкурсу. Так, пісьменнік Шаміль Ідзіятулін адзначыў жанравую і эмацыйную разнастайнасць твораў. Ірына Балахонава, стваральніца выдавецтва “Самакат”, аднаго з самых актыўных партнёраў “Книгуру”, выказала сваю перакананасць, што конкурсныя тэксты не пакінуць дзяцей абыякавымі, – а гэта ж самае важнае.

Для кароткага спісу, з якім можна пазнаёміцца на сайце конкурсу, было адабрана пятнаццаць аўтараў. Адзін з экспертаў “Книгуру”, педагог Ірына Лук’янава распавяла, што зрабіць гэта было сапраўды няпроста – з маральнага і літаратурнага пунктаў гледжання.

У далейшым рукапісы з шорт-ліста будуць выкладзеныя ў адкрыты доступ на сайце конкурсу, дзе прадстаўнікі мэтавай аўдыторыі – падлеткі – змогуць іх ацаніць і пракаментаваць. Галасаванне будзе доўжыцца да верасня.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнет-партала.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам