ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт міністра культуры Свярдлоўскай вобласці
У “Клубе кніжных прафесараў” вывучалі спадчыну Францыска Скарыны

Супрацоўніцтва органаў дзяржаўнага кіравання і праваслаўнай царквы

Супрацоўніцтва органаў дзяржаўнага кіравання і праваслаўнай царквы
Іншыя навіны

22 лютага адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай праваслаўнай царквой.


Пасяджэнне на тэму “Аб ходзе выканання ў 2016 годзе Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой на 2015–2020 гады” прайшло ў храме-помніку ў гонар Усіх святых.

Удзел у пасяджэнні прынялі: міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенка, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Л.П. Гуляка, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веньямін, кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі, святары, прадстаўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь. Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўдзел у пасяджэнні Каардынацыйнага савета прыняла галоўны бібліятэкар НДА бібліятэказнаўства В.А. Рынкевіч.

Пасяджэнне адкрылася прывітальным словам міністра адукацыі. Ігар Васільевіч адзначыў, што рэалізацыя задач Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой на 2015–2020 гады садзейнічае галоўнай мэце адукацыі – фарміраванню ў дзяцей і моладзі актыўнай жыццёвай пазіцыі, заснаванай на духоўна-маральным і прававым падмурку, і выказаў надзею на поспех і плённасць такога супрацоўніцтва.

Са словамі прывітання да ўдзельнікаў пасяджэння Каардынацыйнага савета звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Патрыяршы Экзарх выказаў перакананасць у тым, што толькі ў мудрым супрацоўніцтве дзяржава і царква змогуць пасеяць у светапоглядзе, які фарміруецца ў падрастаючага пакалення, добрае насенне веры, дабрыні, гонару, сумлення і іншых станоўчых якасцей.

Выступаючы з прывітальным словам, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Л.П. Гуляка адзначыў, што на дадзены момант дагаворы аб супрацоўніцтве з Беларускай праваслаўнай царквой заключылі 16 міністэрстваў, ведамстваў і грамадскіх арганізацый. Ён падкрэсліў значнасць укладу праваслаўнай царквы ў патрыятычнае духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення, развіццё традыцый міласэрнасці ў адносінах да інвалідаў, ветэранаў вайны і працы.

В.А. Рынкевіч выступіла з дакладам “Роля бібліятэк у духоўна-маральнай асвеце і выхаванні падрастаючага пакалення”. Акцэнтуючы ў сваім дакладзе ўвагу на дзейнасці бібліятэк устаноў адукацыі, яна адзначыла, што бібліятэкі Беларусі з'яўляюцца актыўнымі суб'ектамі ў працэсе духоўна-маральнай асветы і выхавання падрастаючага пакалення і сваёй дзейнасцю ўмацоўваюць грамадскую думку ў тым, што ад маральных перакананняў, маральных норм і духоўных каштоўнасцей членаў грамадства, іх грамадзянскай пазіцыі і жыццёвых прыярытэтаў залежыць узровень развіцця, дасягнуты дзяржавай.

У завяршэнне пасяджэння адбыўся канцэрт дзіцяча-юнацкага хору Усіхсвяцкага прыходу.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам