ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У дзіцячым пакоі прайшло мерапрыемства да Дня бібліятэк
Публічныя цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь: статуc і перспектыўныя напрамкі дзейнасці

Святочныя мерапрыемствы да Дня бібліятэк

Святочныя мерапрыемствы да Дня бібліятэк
Іншыя навіны

15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню бібліятэк.


Пачаўся дзень са святочнага канцэрта для супрацоўнікаў бібліятэкі. У рамках мерапрыемства адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам конкурсу прафесійнага майстэрства на званне “Лепшы па прафесіі” сярод супрацоўнікаў бібліятэкі, а таксама цырымонія прысвячэння маладых спецыялістаў.

Вясёлы, заўзяты тон мерапрыемству задавалі чароўныя вядучыя – супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Яніна Варанко і Уладзіслаў Някрасаў.

Вакал маладога таленавітага выканаўца Аляксандра Сабалеўскага, кранальная песня ў выкананні супрацоўніцы бібліятэкі Наталлі Жывалкоўскай і жартоўная мініяцюра “Гэта – бібліятэка” зарадзілі станоўчай энергіяй усіх гасцей у зале. Сапраўдным падарункам і сюрпрызам для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў гэты святочны дзень стала выступленне канцэртнага аркестра “Няміга”.

Прадоўжылася святкаванне Дня бібліятэк урачыстай цырымоніяй ускладання кветак да помніка Ф. Скарыне на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. У святкаванні ўзялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў у сферы культуры і бібліятэчнай справы, бібліятэчнай грамадскасці з розных рэгіёнаў Беларусі.

Са святам бібліятэк прысутных павіншавалі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля Аўдзеева, начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава, намеснік старшыні ГА “Беларуская бібліятэчная асацыяцыя” Алена Кубышкіна, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

З творчымі нумарамі выступілі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль беларускай песні “Церніца” і ўзорны танцавальны калектыў Харэаграфічнай школы № 1 г. Мінска “Весялушка”.

У рамках святкавання Дня бібліятэк адбылося адкрыццё выстаўкі “Сам сабе мастак”. Гэта сумесны праект Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выстаўка падрыхтавана па выніках конкурсу, які праводзіўся сярод супрацоўнікаў бібліятэк усіх рэгіёнаў краіны. У экспазіцыю ўвайшло каля 70 прац, выкананых таленавітымі і крэатыўнымі бібліятэкарамі ў розных відах мастацтва – жывапісе, скульптуры, ткацтве, вышыўцы, дызайне адзення. Кампетэнтным журы былі адабраны лепшыя работы ў некалькіх намінацыях, пераможцы якіх атрымалі ўзнагароды.

Выстаўка “Сам сабе мастак” размешчана ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і будзе доўжыцца да 10 кастрычніка 2011 г.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам