ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адчуванне шчасця
Нячыстай сіле тут не месца

Сёння спаўняецца 100 год з дня нараджэння Веры Сямёнаўны Палтаран

Сёння спаўняецца 100 год з дня нараджэння Веры Сямёнаўны Палтаран
Іншыя навіны

28 сакавіка – 100 гадоў з дня нараджэння Веры Сямёнаўны Палтаран (1919–1989), пісьменніцы, публіцыста, заслужанага работніка культуры Беларусі.

Сапраўдны дзеяч айчыннай культуры другой паловы XX ст., таленавітая пісьменніца, прыроджаны рэдактар, В.С. Палтаран усе свае сілы, вялікую і шчырую душу аддала беларускай літаратуры. Яе творы не так часта з’яўляліся на газетных і часопісных старонках, але былі заўсёды яркімі і арыгінальнымі.

Нарадзілася яна ў вёсцы Бабунічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла вясковую дзесяцігодку, вучылася ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага, але вучобу перапыніла вайна. У час эвакуацыі працавала на адным з тылавых заводаў. У 1943 г. паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога працавала стылістычным рэдактарам у газетах “Чырвоная змена” і “Літаратура і мастацтва”. З 1953 г. дваццаць год была рэдактарам аддзела крытыкі ў часопісе “Маладосць”. Выдатнае веданне роднай мовы, высокая культура слова, глыбіннае яго адчуванне спрыялі гэтай працы. З 1973 г. і ледзь не да апошніх дзён жыцця В. Палтаран загадвала аддзелам крытыкі і літаратуразнаўства выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Не пералічыць кніг, што з’явіліся ў свет пры непасрэдным удзеле гэтай таленавітай жанчыны, дзякуючы ёй літаратурнае жыццё атрымала шмат твораў не толькі масцітых літаратараў, але і аўтараў-пачынальнікаў.

Літаратурную працу пачала з 1949 г., пастаянна друкавалася з 1957 г. Творчыя інтарэсы пісьменніцы падзяліліся паміж крытыкай і публіцыстыкай. У артыкулах пра творчасць беларускіх аўтараў на высокім мастацкім узроўні стварала выдатныя партрэты-характары сваіх герояў, вызначала творчую і чалавечую адметнасць кожнага з іх.

Асабліва блізкай для пісьменніцы была публіцыстыка. Яе нарысы высока ацэньваліся крытыкай і грамадскасцю. Пры жыцці В. Палтаран выпусціла ўсяго дзве кнігі – “Ключы ад Сезама” (1967) і “Дзівасіл” (1974). Ужо пасля яе смерці выйшаў зборнік “Чалавек на вятрах часу” (1989), у які яна яшчэ сама паспела ўключыць ледзь не ўсё сваё лепшае з таго, што друкавалася раней, і неапублікаваную пры жыцці аповесць “Будзённы дзень сям’і Ганчарыкаў”.

За кнігу “Ключы ад Сезама” і нарыс “Дзівасіл” В. Палтаран у 1970 г. была ўзнагароджана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя П.М. Лепяшынскага, а ў 1979 г. атрымала званне заслужанага работніка культуры Беларусі.

Больш падрабязную інфармацыю пра жыццё і дзейнасць пісьменніцы можна знайсці ў фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях”, бібліяграфічныя звесткі – у Электронным каталозе. Даведацца пра іншыя юбілейныя даты беларускай гісторыі і культуры можна ў дадатку “Беларускі каляндар, 2019 год” да бюлетэня “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку” (2018, №№ 8, 9), а таксама ў электронным рэсурсе “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам