ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дар вядомых беларускіх дзеячаў Польшчы
Навагрудскі пясняр

Таемства жаночага

Іншыя навіны

11 снежня 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся міні - трэнінг «Таемства жаночага», арганізаваны ў межах праекта «Кропка Адліку».




Праграму правялі Алена Пілецкая і Кацярына Жук - псіхолагі, трэнеры-практыкі, аўтары і вядучыя семінараў па псіхалогіі для жанчын.
Вядучыя раскрылі для ўдзельніц наступныя пытанні:

  • як навучыцца прымаць і праяўляць сябе;
  • разумець матывы і прычыны сваіх паводзінаў і паводзінаў навакольных;
  • разабрацца ў адносінах з мужчынамі, жанчынамі, бацькамі і дзецьмі;
  • стварыць пажаданыя адносіны ў сям’і і на працы;
  • пазбавіцца страху адзіноты;
  • раскрыць прыродную жаноцкасць — быць і выглядаць жанчынай.

На трэнінгу былі праведзеныя тры практычныя практыкаванні па раскрыцці сваёй жаноцкасці, творчага патэнцыялу і разуменні актуальных і індывідуальных для кожнага мэт самаразвіцця.


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам