25 верасня ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя амерыканскага спецыяліста ў сферы бібліятэчнай адукацыі Сары Дзювал “Дарожныя знакі на шляху да будучыні: якія тэндэнцыі паўплываюць на вашу бібліятэку”.
Госця падзялілася крыніцамі інфармацыі пра навінкі ў бібліятэчнай справе і ў інтэрактыўным фармаце прапанавала паразважаць пра тое, як сусветныя тэндэнцыі могуць паўплываць на Нацыянальную бібліятэку і што “алмаз ведаў” можа прапанаваць чытачам новага часу.
Сара Дзювал мае вялікі досвед працы ў бібліятэчнай сферы і валодае ступенню доктара ў галіне лідарства ў адукацыі і адукацыйным працэсе. Яна адкрыта дзеліцца вынікамі сваёй працы ў друку, анлайн, на майстар-класах і канферэнцыях, для таго каб стварыць і паўсюдна распаўсюдзіць мадэлі адукацыі і мыслення будучыні.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.