ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар па інфармрэсурсах выдавецтва Кембрыджа
Марафон майстар-класаў

ТІБО-2017. Е-Culture – электронная культура

ТІБО-2017. Е-Culture – электронная культура
Іншыя навіны

21 красавіка ў рамках XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО” адбылася канферэнцыя “Е-Culture – электронная культура”.


Арганізатарамі мерапрыемства, якое прайшло ў канферэнц-зале № 1 Футбольнага манежа, выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся намеснік міністра культуры А.А. Яцко.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты вядучых устаноў культуры, прадстаўнікі ІТ-кампаній нашай краіны, супрацоўнікі навуковых інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У дакладах, прысвечаных інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям у сферы культуры, былі закрануты самыя розныя аспекты выкарыстання інавацый у сацыякультурнай дзейнасці, перспектыўныя напрамкі інфармацыйна-тэхналагічнага развіцця і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны ў электронным асяроддзі.

Спецыялісты Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага музея, Нацыянальнага мастацкага музея, Музея гісторыі горада Мінска, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі і інш. падзяліліся ўнікальным вопытам па ўкараненні сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у дзейнасць устаноў.

Акрамя прадстаўнікоў дзяржаўных арганізацый, самы актыўны ўдзел у канферэнцыі прынялі кіраўнікі і спецыялісты шэрагу IT-кампаній – “Астронім-сістэмс”, “Арт-студыя PRAS” і інш. Яны пазнаёмілі ўдзельнікаў канферэнцыі з актуальнымі прапановамі і інавацыйнымі распрацоўкамі айчынных і замежных спецыялістаў, якія ўяўляюць цікавасць для прафесійнай дзейнасці ў сферы культуры і мастацтва.

Сайт канферэнцыі

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам