ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сімфонія колеру
Падведзены вынікі IV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Традыцыі чытання закладаюцца ў дзяцінстве: прэзентаваны зборнік для маленькіх беларусаў

Традыцыі чытання закладаюцца ў дзяцінстве:  прэзентаваны зборнік для маленькіх беларусаў
Іншыя навіны

27 чэрвеня ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя зборніка для дзяцей “Ад калыханкі да забаўлянкі”.

Каб прывіць дзіцяці любоў да роднай мовы, не трэба чакаць, пакуль яно пойдзе ў школу, і спадзявацца, што першая настаўніца закладзе гэтае зерне ў сэрца маленькага беларуса. Родная мова павінна быць “жывой” і гучаць змалку, як толькі дзіця пачынае хадзіць і размаўляць. А то і раней, калі глядзіць даверлівымі вачыма і чакае мілагучную калыханку ці казачную гісторыю на ноч.

Цяпер у дапамогу бацькам і выхавальнікам – зборнік твораў “Ад калыханкі да забаўлянкі”, які парадуе і чытача, і маленькага слухача разнастайнасцю твораў. Тут і калыханкі, і казкі, і апавяданні, і вершы, і забаўлянкі, а яшчэ – мноства цікавых і вясёлых загадак.

У калектыўнае выданне, падрыхтаванае Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, увайшлі творы 25 пісьменнікаў Міншчыны. Розныя па стылі і па жанры маленькія творы аднолькава добрыя і пацешныя. Адны – для навучання, другія – для развіцця, а іншыя – для забавы і вясёлага сямейнага адпачынку.

У лёгкай гульнявой форме правялі сустрэчу член Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Кажура і намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Бажэна Ганушкіна.

У прэзентацыі ўзялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў "Жывіца" Iрына Карнаухава.

Сустрэча атрымалася па-сапраўднаму творчай – аўтары-ўкладальнікі калектыўнага зборніка Віктар Кажура, Валянціна Гіруць-Русакевіч, Таццяна Дашкевіч і Таццяна Мушынская разам з маленькімі выступоўцамі парадавалі слухачоў творчымі нумарамі.


Навіны

Па Мазырскім краі – віртуальна ў летні дзень

8 Ліп 2020

Краязнаўчы напрамак сваёй дзейнасці працягвае Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна Гомельскай вобласці. Яна прадаставіла віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адразу некалькі сваіх рэсурсаў пра край.

Бібліятэка анлайн

Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці

7 Ліп 2020

А вы ведалі, што Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці бібліятэк на мільён насельніцтва? Да Дня Незалежнасці здымачная група тэлеканала АНТ прыехала ў беларускі храм кнігі, каб сустрэцца з яго кіраўніком.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

7 Ліп 2020

7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка, што паміж Мінскам і Маладзечна, нарадзіўся Янка Купала. Звычайны беларускі хлапец з танклявымі рысамі твару мог паўтарыць лёс свайго бацькі – дробнага шляхціца, які жыў з арэнды зямлі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”

7 Ліп 2020

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі 3 ліпеня 2020 года ў Пензенскай абласной бібліятэцы імя М. Ю. Лермантава ў фармаце анлайн адбыўся XII Міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”, удзел у якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўпершыню.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Фонд бібліятэкі папоўніўся каштоўнымі выданнямі

6 Ліп 2020

У рамках выставачнага праекта “Вайна і мір. Беларусь памятае. Вяртанне”, прымеркаванага да 75-годдзя Вялікай Перамогі, калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў перадаў бібліятэцы рэдкія выданні XIX–XX стагоддзяў. Сярод іх – унікальныя кнігі, якія распавядаюць пра ваеннае і мірнае жыццё Беларусі ў перыяд з 1812 па 1945 год.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111