ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прайшоў пекла і выжыў
Заставацца чалавекам: апавяданне “Пошласць” Андрэя Федарэнкі

“Трэба дома бываць часцей”: асэнсаванне творчасці Рыгора Барадуліна

“Трэба дома бываць часцей”: асэнсаванне творчасці Рыгора Барадуліна
Іншыя навіны

Юныя чытачы актыўна прынялі ўдзел у конкурсе да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які арганізавала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Прадстаўляем частку творчых работ канкурсантаў, прысвечаных тэме бацькоўскага дому. Яны цёплыя і кранальныя, прасякнуты вялікай любоўю да малой радзімы, маці і роднай мовы.

“Якая радасць у мяне, калі дадому завітаю!”, “Трэба дома бываць часцей…” – знакамітыя радкі з вершаў Рыгора Барадуліна. Глыбока народным укладам жыцця сям'і, песнямі, казкамі і прыказкамі матуля, звычайная беларуская сялянка, працаўніца і песенніца Куліна Андрэеўна і бабуля па мацярынскай лініі Малання Несцераўна ўдыхнулі ў душу хлапчука адчуванне прыгажосці і любові да бацькоўскага дому і роднага слова. І невыпадкова ў паэзіі Р. Барадуліна так многа твораў – прысвячэнняў матулі.

Вершы вучаць нас, чытачоў, разуменню матчынай дабрыні і шчырасці і, канечне ж, засцерагаюць, каб не чыніць крыўды матулі – самаму дарагому чалавеку на свеце. Ад маці засвойваў Рыгор беларускі фальклор і народную мову, што яшчэ ў дзяцінстве стала для яго святыняй.

Прадстаўляем творчыя работы ўдзельнікаў конкурсу, якім тэмы роднага дому, маці і беларускай мовы адгукнуліся найбольш.


Baranava-T.jpg   Баранава Тэрэза
Bunas-J.jpg Бунас Яўгенія
Varankou-I.jpg Варанкоў Ілля
Havina-A.jpg Гавіна Анастасія
Dzioshava-V.jpg   Дзёшава Вiялета    
Dubrouski-A.jpg Дуброўскі Аляксандр
Zieliankievich-V.jpg Зелянкевіч Вікторыя
Kalubajeuskaja-P-Polyashuk-Y.jpg Калубаеўская Паліна
Паляшук Яна
Lienkaviec-A.jpg Ленкавец Арына
Listapad-U-Rahaucova-H.jpg

Лістапад Уладзіслаў
Рагаўцова Ганна

Markava-H.jpg Маркава Ганна
Michalievich-V.jpg Міхалевіч Васіліна
Piakucka-M.jpg Пякуцька Мікалай
Siomina-L.jpg Сёміна Лізавета
Siomin-M.jpg Сёмін Мікіта
Sojkiel-M.jpg Сойкель Марыя
Strelchanka-K.jpg Стрэльчанка Кацярына
Talkun-P.jpg Талкун Паліна
Shaucova-V.jpg Шаўцова Вераніка
Shurkala-K.jpg Шуркала Кацярына
Shyfiershtejn-L.jpg Шыферштэйн Лізавета
Shyfiershtejn-L-1.jpg Шыферштэйн Лізавета

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам