ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстава “На здароўе!”
Хроніка будаўніцтва. 2003 год

Ці магчыма друкаваць з арыгінальнай гравіравальнай дошкі ХVII ст.? (+ відэа)

Ці магчыма друкаваць з арыгінальнай гравіравальнай дошкі ХVII ст.? (+ відэа)
Іншыя навіны

Якая была тэхналогія друку выяў чатыры стагоддзі назад і ці захавалася яна? Ці магчыма паўтарыць працу майстра-гравёра ў сённяшніх умовах?

Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці на выставе “Узноўлены шэдэўр” у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У экспазіцыі ўпершыню дэманструецца арыгінальная гравіравальная дошка ХVII ст. і ўзноўленая з яе гравюра з партрэтам караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага.

Унікальны экспанат прадастаўлены з прыватнага збору калекцыянера Алега Судлянкова.

Мы падрыхтавалі для вас не толькі выставу, але і цікавае відэа, якое пакрокава паказвае працэс узнаўлення гравюры з рарытэтнай дошкі ХVII ст. У кадры – мастак-графік Віктар Саўчанка, які “ажывіў” для нас у сваёй майстэрні старажытную тэхналогію друку.

Праца мастака заварожвае. Далучайцеся да прагляду і на свае вочы пабачыце, як узнаўляўся шэдэўр гравіравальнага мастацтва.

Выстава “Узноўлены шэдэўр” будзе працаваць у музеі кнігі да 30 мая 2021 г.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам