ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У музеі кнігі паставілі батлеечны спектакль “Цар Ірад”
Рыбінск – горад хлебны

“Цікава пачытаць”: кніга “Вперёд, Сигге!”

“Цікава пачытаць”: кніга “Вперёд, Сигге!”
Іншыя навіны

18 снежня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Лін Халберг і Маргарэт Нурдквіст “Вперёд, Сигге!”.

Добрая гісторыя пра дружбу дзяўчынкі Эліны і яе маленькага сябра поні па імені Сіге не пакінула дзяцей абыякавымі. Падчас чытання яны ўважліва сачылі за сюжэтам і шчыра суперажывалі галоўным героям.

Разважаючы аб прачытаным, дзеці зразумелі наколькі адказна трэба ставіцца да свойскіх жывёл, якія маюць патрэбу ў штодзённым клопаце і доглядзе.

Напрыканцы заняткаў юныя ўдзельнікі намалявалі дзяўчынку Эліну і яе вернага сябра поні Сіге, а таксама пагулялі ў вясёлую рухавую гульню “Ездакі”.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам