ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экскурсія да Дня маці
Мір, годнасць і роўнасць на здаровай планеце

Цудоўны свет любоўю матчынай!

Цудоўны свет любоўю матчынай!
Іншыя навіны

14 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў святочны канцэрт “Цудоўны свет любоўю матчынай”, прымеркаваны да Дня маці і свята Пакроваў Прасвятой Багародзіцы.

Кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска Дзмітрый Шашок павіншаваў мілых дам са светлымі святамі і пажадаў бязмежнага шчасця, радасці і творчага натхнення.

dzienmaci_2.JPG

У гонар самых галоўных жанчын у жыцці кожнага чалавека выступілі таленавітыя выканаўцы Ангеліна Ярашчук, Дзіяна Доўгая, Міхаіл Пузыроў, а таксама Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” (мастацкі кіраўнік – Валянціна Гаявая).

Дарагія калегі, віншуем вас са святамі! Жадаем моцнага здароўя, душэўнага цяпла, любві і сямейнага шчасця!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам