ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як знайсці дакладную інфармацыю ў інтэрнэце
“Бамбукавыя кнігі” сваімі рукамі

Цяпер больш кніг пра Іран!

Цяпер больш кніг пра Іран!
Іншыя навіны

18 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыўся Тыдзень кнігі Ісламскай Рэспублікі Іран.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Бацян, саветнік па культуры Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Абалгасэм Махтарыян, Часовы Павераны Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Мартэза Бахрамі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ў фонд “алмаза ведаў” былі перададзены кнігі па гісторыі, палітыцы, геаграфіі, культурнай спадчыне і іншых сферах жыцця Ісламскай Рэспублікі Іран. Усе яны былі прадстаўлены на выставачных стэндах. Экспазіцыю дапоўнілі мініяцюры мастака Агаміры і бюсты вялікіх пісьменнікаў Ірана.

Гасцей парадавала выступленне маленькай іранскай артысткі Фатэмэ Гулізадэ, якая прачытала верш на сваёй роднай мове.

На мерапрыемстве працаваў мастак Саід Сахраі, да якога мог падысці любы жадаючы, каб азнаёміцца ​​з мастацтвам каліграфічнага пісьма.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам