ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэставы доступ падоўжаны
Тэставы доступ падоўжаны

Творчае заданне “Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дома”

Творчае заданне “Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дома”
Іншыя навіны

У бібліятэцы штомесяц адбываюцца сустрэчы ў “Клубе кніжных прафесараў”. Удзельнікі клуба пазнаюць разнастайнасць сусветнай кнігі і ўнікальнасць беларускай кніжнай культуры.


Пасля заняткаў “Папяровыя цуды” юныя “прафесары” атрымалі творчае дамашняе заданне – зрабіць макет Нацыянальнай бібліятэкі з паперы, сфатаграфавацца з ім і даслаць на старонку праекта “У госці да кніг” у сацсеціве “ВКонтакте”.

Безумоўным пераможцам задання “Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дома” стаў Цімох Сямашка. Фотаздымкі напоўнены крэатывам і пазітывам! Нацыянальная бібліятэка аб’яднала ўсю сям’ю, якая прыняла ўдзел у стварэнні макета і фотасесіі.

Партнёрам мерапрыемства выступіў праект “Белзамкі”, які распрацаваў унікальны макет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Набыць макет бібліятэкі можна ў кіёску, што размешчаны на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Вырабы з паперы, зробленыя сваімі рукамі, стымулююць творчае ўяўленне, фарміруюць пачуццё гармоніі і прапорцый. Канструяванне з паперы развівае ўвагу, маторыку рук, прасторавае мысленне, цярплівасць і ўседлівасць.

Для дзяцей гэта вельмі цікавая магчымасць – ствараць аб’ёмную папяровую мадэль Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якую можна скарыстаць у гульнях, падарыць як сувенір ці ўпрыгожыць ёю пакой.

Фотаздымкі ўсіх удзельнікаў задання “Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дома” можна паглядзець тут.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам