ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка акрэдытавана як навуковая арганізацыя
Смак нашай гісторыі

Творчыя заняткі “Дзед Мароз у Белавежскай пушчы”

Творчыя заняткі “Дзед Мароз у Белавежскай пушчы”
Іншыя навіны

23 студзеня ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдзе творчае мерапрыемства “Дзед Мароз у Белавежскай пушчы”


У Дзеда Мароза няма выхадных: ён працуе круглы год. А хто ж яму дапамагае, як выглядае яго маёнтак у Белавежскай пушчы?

Удзельнікі мерапрыемства раскрыюць таямніцы чарадзейнай рэзідэнцыі, а таксама паўдзельнічаюць у стварэнні 3D-аплікацыі: “паселяць” на аб'ёмнай мадэлі белавежскага маёнтка казачных персанажаў з каляровай паперы і кардону.

Запрашаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі 5–9 гадоў.

Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі матэрыяламі для вырабаў дзеці будуць забяспечаны.

Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.

Вядзецца папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам