ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музейныя заняткі “Часопісы? Вельмі цікава!”
ХVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Творчыя заняткі “Галінка сакуры”

Творчыя заняткі “Галінка сакуры”
Іншыя навіны

10 красавіка ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Галінка сакуры”, на якіх удзельнікі навучыліся рабіць аб'ёмную аплікацыю з каляровай паперы.

Для стварэння квітнеючай галінкі сакуры спатрэбіліся кардон, гафрыраваная і каляровая папера, клей, нажніцы і дзіракол. Падрыхтаваўшы аснову і зрабіўшы нарыхтоўкі галінак і кветачак, дзеці акуратна сабралі ўсе дэталі ў адзіную кампазіцыю. Злёгку расправілі пальчыкамі папяровыя пялёсткі – і на галінцы зацвілі пышныя ружовыя бутоны сакуры.

Дружна скончыўшы творчы працэс, усе змаглі палюбавацца прыгожымі вясновымі кампазіцыямі.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Ад радыё да падкаста: гісторыя агучанай літаратуры

14 Май 2021

Чытанне – не самае простае хобі. Яно займае шмат часу, бо не кожны можа засяродзіцца на кнізе ў вагоне метро, часам паглыбленне ў свет літаратуры павінна адбывацца ў вельмі асаблівых умовах, у цішыні і за зачыненымі дзвярыма. Побыт паглынае нас з галавой, а чытаць так хочацца! Вось і прыходзяць на дапамогу аўдыякнігі. Але адкуль яны ўзяліся і да чаго ўсё вядзе? Давайце паглядзім на гісторыю гэтага незвычайнага фармату літаратуры – аўдыя.

Аўтарскі погляд

13 Май 2021

Якім запомніўся Змітрок Бядуля па кароткіх звестках з падручнікаў і хрэстаматый? Калі арыентавацца толькі на школьную праграму, вобраз пісьменніка падаецца няпоўным. У яго шмат твораў на рэлігійную тэму, з якіх відаць, што літаратар добра ведаў Біблію, а хрысціянскае светаадчуванне было для яго натуральным. Так, піша пра нараджэнне Хрыста – і не ў рэчышчы высмейвання, а з пачуццём замілавання і захаплення, глыбокага перажывання рэлігійнага таемства.

Навіны бібліятэк

Віртуальная чытальная зала НББ для бібліятэк Віцебшчыны: інфармацыйныя рэсурсы і патэнцыял аддаленага абслугоўвання

13 Май 2021

Працягваем серыю віртуальных сустрэч з публічнымі бібліятэкамі з розных рэгіёнаў Беларусі. 13 мая прайшоў анлайн-семінар “Магчымасці выкарыстання рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным бібліятэчным абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэк Віцебскай вобласці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Літаратурныя смачнасці: 10 мастацкіх кніг з рэцэптамі

12 Май 2021

У дажджлівыя вясновыя дзянькі абавязкова хочацца чым-небудзь сябе пацешыць. Добры спосаб – заняцца любімым хобі, сустрэцца з сябрамі або... проста паесці. Пэўна ў вашым спісе любімых рэчаў пункт “смачная ежа” ідзе адразу пасля мастацкай літаратуры, а калі яны спалучаюцца, атрымліваецца цудоўны спосаб падбадзёрыць сябе і натхніць на будучыя здзяйсненні – можа, нават кулінарныя. Сёння мы паглядзім на дзесяць выдатных мастацкіх кніг, у якіх гатаванне мае важную ролю, а стравы абавязкова хочацца пакаштаваць. Падрыхтуйце хустачкі: ад некаторых апісанняў проста слінкі цякуць.

Аўтарскі погляд

Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”

12 Май 2021

У бібліятэцы скончыліся заняткі ў рамках семінара-практыкуму “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”, падчас якіх усе зацікаўленыя мелі ўнікальную магчымасць навучыцца чытаць кітабы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чырвоная кніга

12 Май 2021

13 мая ў музеі кнігі пачне працу выстава “Чырвоная кніга”. Галоўным экспанатам стане арт-кніга маладых беларускіх мастакоў Марыны Жвірбля і Фёдара Шурмялёва.

Кніжныя выстаўкі

“Цікава пачытаць”: кніга “Мора ў чамадане, або Казка вяртаецца”

12 Май 2021

8 мая ў дзіцячым пакоі на занятках “Цікава пачытаць” дзеці даведаліся аб займальных прыгодах школьніцы Марыі Лапінай – галоўнай гераіні кнігі Надеі Ясмінска “Мора ў чамадане, або Казка вяртаецца”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111