ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”
«Не раз хацеў бы, як маладзейшаму брату, ускалашмаціць чупрыну». Брыль і Караткевіч. Да 105-годдзя Янкі Брыля

Творчыя заняткі “Грыбная палянка”

Творчыя заняткі “Грыбная палянка”
Іншыя навіны

6 жніўня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Грыбная палянка”, на якіх дзеці набылі навыкі работы ў тэхніцы абрыўной аплікацыі.

За стварэнне кампазіцыі “Грыбная палянка” ўдзельнікі ўзяліся з цікавасцю і натхненнем, адгадалі загадкі, успомнілі ядомыя і неядомыя грыбы, выбралі прыдатную па колеры паперу для дэталяў карцінкі. Усе навучыліся абрываць і акуратна прыклейваць розныя па форме кавалачкі каляровай паперы на кардонную аснову з контурамі грыбоў і сонейка.

Перадаўшы свой настрой, дзеці зрабілі яркую аплікацыю сонечнай грыбной палянкі.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам