ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У музеі кнігі гучалі любімыя дзіцячыя творы
Спаборніцтвы па кулявой стральбе сярод пярвічных арганізацый РГА “Белая Русь” Першамайскага раёна

Творчыя заняткі “Матрошка”

Творчыя заняткі “Матрошка”
Іншыя навіны

27 мая ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Матрошка”, на якіх дзеці зрабілі яркі выраб у тэхніцы скрапбукінгу.

На падрыхтаваную белую кардонную аснову лялечкі-падвескі хлопчыкі і дзяўчаткі наклеілі ўзорыстую сукенку з паперы для скрапбукінгу. Для ўпрыгожвання лялечкі выкарысталі кветкі з фаамірану, бліскучыя стразы, атласныя і карункавыя стужачкі.

Дзеці даведаліся, чаму знакамітая руская цацка называецца матрошкай, у чым яе сакрэт, і пагулялі ў рухавую гульню-эстафету “Апранайка”.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі

28 Вер 2023

У рамках папулярызацыі газетнага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і праекта “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” працягваем знаёміць чытачоў з газетнымі артыкуламі, рэцэнзіямі, аб’явамі і іншымі матэрыяламі 1917–1922 гг. аб музычным жыцці гарадоў Беларусі.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці

26 Вер 2023

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі ўзялі ўдзел у адкрыцці Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Урачыстасці прайшлі ў Палацы Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Літаратурны дыктант упершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

23 Вер 2023

23 верасня ўпершыню на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбылася міжнародная асветніцкая акцыя ў падтрымку кнігі і чытання “Літаратурны дыктант”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам