ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Карпаратыўны выезд работнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віншуем з юбілеем заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, высокага прафесіянала бібліятэчнай справы Людмілу Генадзьеўну Кірухіну!

Творчыя заняткі “Смоўжык у доміку”

Творчыя заняткі “Смоўжык у доміку”
Іншыя навіны

25 чэрвеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Смоўжык у доміку”, на якіх дзеці навучыліся рабіць выраб у тэхніцы трэш-арт.

Асновай для вырабу паслужыў выразаны з кардону зялёны лісточак. Дзеці вылепілі з пластыліну розных колераў маленькага вясёлага смоўжыка, на спінку якога прымацавалі ўпрыгожаную арыгінальнымі ўзорамі ракавінку.

Юныя ўдзельнікі адгадвалі загадкі, даведаліся шмат цікавага пра траваедных малюскаў і паслухалі гісторыю пра смоўжыка і чарапаху з аднайменнай кнігі Машы Траўб.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам