20 снежня дзіцячы пакой запрашае дзяцей чытачоў і ўсіх жадаючых на творчыя заняткі “Снежная казка”
На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі вырабяць сюжэтныя кампазіцыі ў тэхніцы выцінанкі – ажурнага ўзору, выразанага з каляровай паперы.
Маленькія ўдзельнікі змогуць зрабіць незвычайныя навагоднія ўпрыгожанні для сябе, сваіх бацькоў і сяброў.
Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі юныя майстры будуць забяспечаны.
Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.