ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адбылася X Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”
Прававая інфармацыя: электронныя рэсурсы для карыстальнікаў нашай бібліятэкі

Творчыя заняткі “Вясёлыя жывёлы”

Творчыя заняткі “Вясёлыя жывёлы”
Іншыя навіны

11 чэрвеня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “ Вясёлыя жывёлы”.

Незвычайная тэхніка малявання з дапамогай паралонавых штампаў спадабалася ўсім удзельнікам. Выкарыстоўваючы штампы, дзеці намалявалі выразныя і роўныя фігуркі жывёл: коціка, шчаняці, кіта і кураняці. Каляровымі фламастарамі яны дапоўнілі свае малюнкі невялікімі дэталямі для завяршэння творчай кампазіцыі.

Адгадванне загадак пра жывёл і ўдзел у вясёлай гульні “Мышы водзяць карагод” згуртавала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства і стварыла добры настрой.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам