ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нястомны шукальнік нацыянальнай спадчыны
Вялікі космас у малым фармаце: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава “Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа”

У бібліятэцы абмеркавалі гісторыю і станаўленне старабеларускай літаратуры

У бібліятэцы абмеркавалі гісторыю і станаўленне старабеларускай літаратуры
Іншыя навіны

19 студзеня ў бібліятэцы адбылася першая публічная лекцыя “Крыніцы гістарычнай памяці”, прысвечаная Году гістарычнай памяці.

З тэмай “Беларуская літаратура эпохі готыкі, рэнесансу і барока” выступіў вядомы беларускі вучоны, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка.

На мерапрыемстве абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця беларускай літаратуры і літаратуразнаўства, крыніцазнаўства, медыялінгвістыкі, пазнаёміліся з навуковымі выданнямі аб старабеларускай літаратуры XI–XVII стст., каштоўнымі помнікамі і здабыткамі нацыянальнага пісьменства і адзначылі, што залаты фонд беларускага народа і яго аналіз у навуковых даследаваннях трэба пераносіць у віртуальнае ассяроддзе.

Af-Savierchanka.jpg

Цікавасць да гісторыі і культуры праявілі вучоныя, студэнты, краязнаўцы, журналісты, бібліятэкары. Яны абнавілі і дапоўнілі ўласныя веды, вялі дыскусію з экспертам, асэнсоўваючы веліч мінулага.

Лекцыі “Крыніцы гістарычнай памяці” ладзяцца ў адкрытым для публікі фармаце і на бясплатнай аснове. Кожная сустрэча прысвечана важнай старонцы нашай мінуўшчыны, якую даследуюць з дапамогай гістарычных крыніц – летапісаў, рукапісных кніг, старадрукаў, даўніх карт, гравюр, падпольных і партызанскіх выданняў часоў вайны, твораў беларускай літаратуры і інш., якія захоўваюць гістарычную памяць беларускага народа.

Запісы мінулых лекцый і жывыя трансляцыі наступных можна будзе глядзець на канале YouTube па адрасе https://www.youtube.com/c/BelarusBook/videos.

Наступнае мерапрыемства адбудзецца 26 студзеня а 15-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346). Госцем і экспертам выступіць знакаміты гісторык беларускіх летапісных крыніц, кандыдат філалагічных навук Вячаслаў Чамярыцкі з тэмай “Беларускія летапісы і хронікі”.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам