19 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла дыялогавая пляцоўка з працоўным калектывам па вывучэнні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам выступіла генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава. Начальнік аддзела кадравай работы і дзяржаўных узнагарод Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аксана Лісянкова і начальнік аддзела прававой і кадравай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ігар Фурман распавялі аб прапанаваных зменах Асноўнага Закона дзяржавы.
На сустрэчы абмеркавалі захаванне нацыянальных і культурных традыцый, гістарычную памяць беларусаў, патрыятычнае выхаванне моладзі, працу заканадаўчай і выканаўчай галін улады, ролю Усебеларускага народнага сходу.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.