ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнародны бібліятэчны форум “Бібліятэка ў развіцці культурнага патэнцыялу рэгіёна”
“Боская камедыя” Дантэ: да 700-годдзя стварэння паэмы

У бібліятэцы абмеркавалі значнасць чытання для беларусаў (+відэа)

У бібліятэцы абмеркавалі значнасць чытання для беларусаў (+відэа)
Іншыя навіны

3 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол “Сучасныя беларусы – чытаючая нацыя”.

У працы круглага стала ўзялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Мыслівец, намеснік дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Дзмітрый Бязнюк, дырэктар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы” НАН Беларусі Іван Саверчанка, намеснік дырэктара выдавецтва “Харвест” Юрый Хацкевіч і іншыя запрошаныя госці.

ks_read_belarus_4.jpg

Супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі прадставілі вынікі сацыялагічнага даследавання “Аб чытацкіх перавагах беларусаў”. Амаль 50 % сярод апытаных рэгулярна бяруць у рукі кнігу (штодня або некалькі разоў на тыдзень), і ўсяго 15 % – не чытаюць зусім. Цікавы факт – больш за ўсё беларусам падабаецца мастацкая, навукова-папулярная і вучэбна-адукацыйная літаратура. Пры выбары чытачы арыентуюцца на жанр, меркаванне знаёмых ці родных, а таксама вядомасць аўтара і твора.

На мерапрыемстве эксперты абмеркавалі перавагі чытачоў розных узростаў, стан айчыннага кнігавыдання, павелічэнне колькасці выдаўцоў, пераход у лічбавае асяроддзе, фарміраванне каштоўнасцей у чытачоў і тэндэнцый у сучаснай культуры.

ks_read_belarus_6.jpg

Прадстаўнікі выдавецтва “Харвест” і Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі перадалі ў дар дзіцячую і навуковую літаратуру, якая папоўніць фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Глядзіце таксама рэпартаж на "Беларусь 1".

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам