ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дарогай святла
Вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

У бібліятэцы адбыўся адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы”

У бібліятэцы адбыўся адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы”
Іншыя навіны

24 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся рэспубліканскі адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы” з анлайн-падключэннем рэгіёнаў.

Праект грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” “Адкрыты дыялог” – шырокая дыскусійная пляцоўка, якая дае магчымасць моладзі Беларусі падымаць самыя вострыя праблемы і задаваць пытанні прадстаўнікам органаў улады, палітыкам, прадпрымальнікам, грамадскім дзеячам.

Удзельнікі дыялогу абмеркавалі ролю і месца моладзі ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, маладзёжныя ініцыятывы, шляхі іх рэалізацыі, рэаліі і перспектывы моладзі краіны. У анлайн-інтэрактыве са студыямі абласных камітэтаў БРСМ былі прадстаўлены творчыя прэзентацыі напрамкаў дзейнасці арганізацыі.

У рамках мерапрыемства адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Для ўдзельнікаў адкрытага дыялогу Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжную экспазіцыю – выданні, прысвечаныя гісторыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ад часоў СССР да сучасных стратэгій развіцця, зборнікі, якія раскрываюць сучасныя і актуальныя напрамкі дзейнасці арганізацыі: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, валанцёрскі рух, інфармацыйна-іміджавую палітыку, праектную дзейнасць, студатрады, культурна-забаўляльныя акцыі і конкурсы.

Мерапрыемства прайшло ў рамках Года народнага адзінства і прымеркавана да нацыянальнага свята – Дня моладзі.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Цэнтральны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам