ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса “Не для чужых вачэй”
Адкрыта рэгістрацыя на ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

У бібліятэцы адбылася прэм’ера фільма “Спадчына”

Іншыя навіны

Кінастудыя “Беларусьфільм” сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі прадставілі 52-хвілінную дакументальна-ігравую стужку, у якой упершыню былі адлюстраваны ўсе асноўныя дасягненні краіны ў галіне культуры за гады незалежнасці.

Фільм распавядае пра ўзнаўленне гістарычнага аблічча краіны, адраджэнне нацыянальных святынь, будаўніцтве знакавых аб’ектаў культуры. Адным з такіх унікальных аб’ектаў, якія захоўваюць духоўнае багацце краіны, з’яўляецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Яе гісторыя стварэння, фарміраванне ўнікальных фондаў таксама прадстаўлены ў карціне.

Прэзентацыя пачалася з выступлення беларускага акцёра Аляксандра Абрамовіча і таленавітай юнай артысткі Соф’і Таран з вершам Янкі Купалы “Спадчына”.

Прэм’еру наведалі прадстаўнікі сферы культуры, студэнты, журналісты, грамадскасць. Усім ім выпаў шанс асабіста пазнаёміцца са здымачнай групай.

Аўтар сцэнарыя, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Францыска Скарыны – Наталля Голубева, рэжысёр фільма – Людміла Клінцова, кінааператар – Аляксандр Уласаў, гукааператар – Дзмітрый Петрусенка, музыка – Максім Валодзін, механік – Аляксандр Васюк, рэдактар – Уладзімір Мароз, дырэктар – Таццяна Афанасьева.

У фільме прынялі ўдзел кіраўнікі знакавых устаноў культуры, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі: архітэктар Віктар Крамарэнка, балетмайстар Валянцін Елізар’еў, рэжысёр Мікалай Пінігін, народны мастак БССР Леанід Шчамялёў, оперная дзіва Ніна Шарубіна, народныя артысткі Таццяна Мархель, Інэса Душкевіч, мастацтвазнаўца Вольга Бажэнава, а таксама дзеці, моладзь, якія сваёй творчасцю ўжо заявілі пра сябе.

Завяршылася прэзентацыя яркім выступленнем ансамбля “Грамніцы” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца прафесар Уладзімір Зяневіч.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

26 Сту 2021

“Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдала персанальную энцыклапедыю “Уладзімір Караткевіч”. Аддрукавана кніга ў 65, 45 улікова-выдавецкіх аркушаў тыражом 1 000 экзэмпляраў на ААТ “Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа”.

Навіны бібліятэк

#BelBookChallenge прапануе: кніга, дзе ён яе кахае, а яна яго не

27 Сту 2021

BelBookChallenge працягвае адшукваць літаратуру для цікавага чытання! У гэты раз падрыхтуйце свае насоўкі і ўвесь запас суперажывання: наша тэма заўжды актуальная і знаходзіць водгук ў сэрцах літаральна кожнага чытача. Сёння мы падабралі для вас кнігі, дзе ён яе кахае, а яна яго не – і наадварот, бо мы за роўнасць ва ўсім. Нават ў неўзаемным каханні.

Блог прафесійнага чытача

Размешчана праграма навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў”

26 Сту 2021

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 Сту 2021

23 студзеня на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Кар’ера доктара Рауса”. Ён пастаўлены па п’есе Віктара Марціновіча, галоўным героем якой з’яўляецца Францыск Скарына.

Навіны бібліятэк

Стваральнік “Маладняка”: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча

22 Сту 2021

У 2021 годзе мы працягваем плённую працу над сумесным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які парадуе карыстальнікаў новымі цікавымі матэрыяламі і навінамі. Праект ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Бібліятэкарам
111