ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Уладзімір Янкоўскі: “Купалу” я зрабіў так, як разумею і ўмею
Як знайсці дакладную інфармацыю ў інтэрнэце

У бібліятэцы прэзентавалі выданне пра партызанскі рух

У бібліятэцы прэзентавалі выданне пра партызанскі рух
Іншыя навіны

19 лістапада ў бібліятэцы прайшла прэзентацыя першага выпуску серыі мультымедыйных выданняў “Партызанскі архіў”.

Першым выпускам у серыі “Партызанскі архіў” з’яўляецца мультымедыйнае выданне “Аператыўныя і разведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху: 1944 год”. Асноўныя падзеі баявой і разведвальнай дзейнасці беларускіх партызан прадстаўлены ў электронных копіях архіўных дакументаў. Большасць з іх апублікаваны ўпершыню.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк, рэцэнзент выдання Анатоль Шаркоў, намеснік загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Святаслаў Кулінок.

У канцы прэзентацыі начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Уладзімір Макараў правёў урачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў праекта юбілейнымі медалямі "75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Імі былі адзначаны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі і яго намеснік па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша. Яшчэ адзін медаль уручылі прадстаўніку Нацыянальнага архіва Святаславу Кулінку.

На мерапрыемстве для гасцей выступаў саліст Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Леанід Некрашэвіч.

Выдавецкі праект “Партызанскі архіў” ініцыявалі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў. У наступным годзе плануецца працягнуць серыю матэрыялаў партызанскага руху за 1942 і 1943 гады.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

11 Сне 2019

“Я не самотны, я кнігу маю…” – невыпадкова радок з верша Максіма Багдановіча прагучаў на ўрачыстай прэзентацыі кнігі журналіста Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбылася 10 снежня ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Аўдыякалекцыя літаратурнай класікі і сучаснай прозы Беларусі – на старонцы вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”

11 Сне 2019

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прадаставіла ў адкрыты доступ падрыхтаваную выдавецтвам “Вышэйшая школа” калекцыю твораў беларускіх пісьменнікаў, агучаных вядучымі акцёрамі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Раман Матульскі: “У сучасным свеце няма ведаў канстанты”

10 Сне 2019

6 снежня адбылася сустрэча фіналістаў конкурсу “Студэнт года” з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшынёй грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктарам педагагічных навук, прафесарам Раманам Матульскім.

Аўтарскі погляд

Кнігі з асабістай калекцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі перададзены ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

9 Сне 2019

Гэта 76 сучасных выданняў, прысвечаных гісторыі, культуры, адукацыі, навуцы і спорту краін – суседзяў, партнёраў нашай краіны на міжнароднай арэне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111