ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вага ўзятых абавязкаў
17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

У Дзень бібліятэк павіншавалі лепшых па прафесіі (+відэа)

У Дзень бібліятэк павіншавалі лепшых па прафесіі (+відэа)
Іншыя навіны

15 верасня ў круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ў гонар прафесійнага свята.

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі сёння атрымалі ганаровыя граматы, граматы і падзякі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з рук намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерыя Грамады.

Ганаровай граматай за шматгадовую добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у папулярызацыю і захаванне нацыянальнай культуры ўзнагароджана Таццяна Крышаловіч – загадчыца сектара аддзела вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў. Граматамі за шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм адзначаны – вучоны сакратар Наталля Есіс, галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Ірына Кукета, начальнік планава-эканамічнага аддзела Ірына Лялькоўская.

Падзяку міністра культуры Рэспублікі Беларусь за высокі прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы атрымалі: галоўны бібліёграф аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі Валянціна Буйніцкая, вядучы бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Кацярына Варанько, вядучы інжынер аддзела абслугоўвання цеплатэхнічнага і сантэхнічнага абсталявання Юрый Якаўцоў.

Старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза Таццяна Філімонава ўручыла граматы і падзякі Беларускага прафесійнага саюза культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Ганаровымі граматамі за шматгадовую добрасумленную працу, актыўную дзейнасць па абароне сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў калег узнагароджаны: Таццяна Воўк, галоўны бібліятэкар аддзела камплектавання фондаў, і Людміла Пятровіч, галоўны бібліятэкар аддзела захавання спецыялізаваных фондаў. Граматай за добрасумленную працу і асабісты ўклад у арганізацыю работы прафсаюзнага камітэта Нацыянальнай бібліятэкі ўзнагароджана Яна Пляшкевіч, вядучы архівіст агульнага аддзела. За актыўную дзейнасць падзякай адзначана галоўны бібліятэкар аддзела кнігазахавання Жанна Цуркан.

Дванаццаць гадоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адзначаюць свята, віншуючы самых годных з перамогай у аўтарытэтным штогадовым конкурсе прафесійнага майстэрства на званне “Лепшы па прафесіі”.

З прафесійным святам калектыў павіншаваў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і ўручыў дыплом у намінацыі “За вернасць і адданасць прафесіі” Галіеўскай Яўгеніі, якая працуе ў бібліятэцы з 1981 года, і ўсе 39 гадоў яе працоўнай дзейнасці прысвечаны даследаванню і прапагандзе беларускай культуры.

У намінацыі “Лепшы па прафесіі” дыпломы атрымалі:

  • Сяржант Ганна – загадчыца сектара ўліку заработнай платы бухгалтэрыі;
  • Шашэнька Наталля – галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі інфармацыйнага цэнтра;
  • Дранец Людміла – вядучы бібліёграф аддзела бібліяграфічнай апрацоўкі дакументаў;
  • Карняйчук Наталля – вядучы бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства;
  • Новік Алена – вядучы эканаміст планава-эканамічнага аддзела;
  • Баброўнік Аляксандр – вядучы інжынер аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці;
  • Дзямідава Алеся – галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій;
  • Якавенка Алена – загадчыца сектара інфармацыйнай падтрымкі аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала.

У намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” пераможцамі сталі:

  • Вашкевіч Ірына – галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства;
  • Ісаева Вольга – загадчыца сектара аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў;
  • Бурачэўскі Уладзімір – намеснік начальніка службы бяспекі і рэжыму.

“За ўклад у развіццё бібліятэчнай справы” ўзнагароду атрымала Святлана Сянькоўская – загадчыца сектара аддзела кнігазахавання.

У гэтым годзе конкурс пашырыў свае рамкі – да ўзнагароды была прапанавана яшчэ адна намінацыя – “Лепшы грамадскі лідар”. У гэтай намінацыі ўзнагароджана Таццяна Акімава, вядучы інжынер дыспетчарскага аддзела.

Не забылі адзначыць і новае папаўненне супрацоўнікаў бібліятэкі. У намінацыі “Лепшы малады спецыяліст” узнагароджана дыпломам інжынер-праграміст інфармацыйна-вылічальнага аддзела Наталія Мароз. Сказаныя на дарогу словы прагучалі ў адрас маладых спецыялістаў ад намесніка генеральнага дырэктара – дырэктара па эканоміцы, рэжыму, эксплуатацыі будынка і абсталявання Станіслава Каспяровіча.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Дарагія калегі!

Ад усёй душы віншуем вас са святам! Вялізнага вам шчасця, нястомных сіл і цудоўнага настрою.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам