ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ваенныя ў мастацтве: як прайшло адкрыццё выстаўкі "Айчыне служым"
Сцяпан Некрашэвіч. Руплівец мовы

У Электронным каталогу НББ рэалізаваны адзіны пошукавы інтэрфейс да шматлікіх інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі

У Электронным каталогу НББ рэалізаваны адзіны пошукавы інтэрфейс да шматлікіх інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі
Іншыя навіны

У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) захоўваецца каля 10 мільёнаў дакументаў, з іх звыш 500 тысяч лічбавых копій. Штогод бібліятэка набывае доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў вядучых айчынных і замежных выдавецтваў і агрэгатараў.

Сёння карыстальнікі маюць магчымасць працаваць са 130 базамі даных 32 выдавецтваў і агрэгатараў інфармацыйных рэсурсаў. Галоўнай пошукавай сістэмай для гэтых рэсурсаў з’яўляецца Электронны каталог НББ.

З мэтай павышэння эфектыўнасці работы з выдаленымі электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі і арганізацыі адзінага пункту доступу для працы з разнастайнымі інфармацыйнымі рэсурсамі ў каталогу бібліятэкі быў падключаны сэрвіс інтэграванага пошуку (сэрвіс-discovery).

Дзякуючы гэтаму сэрвісу любы карыстальнік незалежна ад месцазнаходжання мае магчымасць без аўтарызацыі ажыццявіць пошук дакументаў, якія захоўваюцца ў фондзе НББ, ліцэнзійных базах даных і інфармацыйныя рэсурсы адкрытага доступу; атрымаць доступ да поўных тэкстаў дакументаў з інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу.

У будынку бібліятэкі можна атрымаць доступ да яе электроннай бібліятэкі, а таксама да поўных тэкстаў дакументаў з ліцэнзійных баз даных: EBSCOhost, Oxford Journals Online, eLIBRARY.RU, “Лань”, “Універсітэцкая бібліятэка” і інш.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйным цэнтрам бібліятэкі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам