ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Акваканцэпт: адкрылася выстаўка мастакоў-акварэлістаў
Віртуальная чытальная зала запрашае ў госці да “Мастакоў Віцебшчыны”

У Мінску прайшла абласная нарада дырэктараў сетак публічных бібліятэк

У Мінску прайшла абласная нарада дырэктараў сетак публічных бібліятэк
Іншыя навіны

14 сакавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна прайшла абласная нарада дырэктараў сетак публічных бібліятэк “Стан і асноўныя напрамкі развіцця бібліятэчнай справы ў бібліятэках вобласці”.

На мерапрыемстве былі падведзены вынікі работы бібліятэк за 2018 год, абмеркаваны надзённыя праблемы і намечаны перспектывы развіцця бібліятэчнай справы Мінскай вобласці.

Для ўдзельнікаў нарады ў рамках Года малой радзімы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук, прафесар Раман Матульскі правёў адкрытую лекцыю па тэме “Тэндэнцыі і асаблівасці развіцця кніжнай культуры Беларусі ў XI–XX стст. у кантэксце агульнаеўрапейскай і нацыянальнай гісторыі”.

На падставе вялікай колькасці дакументальных і статыстычных даных і ў цеснай сувязі з культурна-гістарычным развіццём краіны Раман Матульскі разгледзеў гісторыю развіцця кніжнай і бібліятэчнай справы ў Беларусі з ІХ ст. да пачатку ХХ ст., а таксама развіццё бібліятэчнай і выдавецкай справы Беларусі ў савецкі перыяд (1917–1991 гг.).

3.jpg

На лекцыі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі падкрэсліў, што сучасны свет патрабуе ад Беларусі фарміравання культурнага імунітэту, а яго аснова – гісторыя, вытокі якой захоўвае наша багатая кніжная спадчына.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

У Маскве адкрылася выстаўка “Сімяон, сын Полацка”

13 Сне 2019

12 снежня ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Сімяон, сын Полацка”, прысвечаная 390-годдзю з дня нараджэння дзяржаўнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі і Расіі.

Кніжныя выстаўкі

“Школа даследчыка” навучыць, дзе і як шукаць літаратуру

13 Сне 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі валодае шырокім спектрам электронных інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць не толькі нашы фонды і фонды іншых бібліятэк, але і дзясяткі мільёнаў лепшых сусветных публікацый з ліцэнзійных баз даных.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Доўгая дарога да дома Караткевіча

13 Сне 2019

Адзін з найзначнейшых юбілеяў, якія будуць адзначацца ў надыходзячым 2020-м — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Як налета збіраюцца ўшанаваць памяць аб славутым земляку на ягонай малой радзіме — пакрысе высвятляецца ўжо сёння.

Навіны бібліятэк

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра

12 Сне 2019

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае тэатральны феномен спектакля “Паўлінка” Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Такую прапанову сёння падтрымаў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, паведамілі ў Мінкульце.

Навіны бібліятэк

Пра беларускіх ілюстратараў, якія прысвяцілі талент Яе Вялікасці Кнізе

11 Сне 2019

“Я не самотны, я кнігу маю…” – невыпадкова радок з верша Максіма Багдановіча прагучаў на ўрачыстай прэзентацыі кнігі журналіста Вольгі Паўлючэнкі “Малюнак пад кніжнай вокладкай”, якая адбылася 10 снежня ў бібліятэцы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111