ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстава “Бацькаўшчына. У пошуках страчанага” прадстаўляе рарытэты з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава
У Нацыянальнай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу на званне “Лепшы па прафесіі”

У музеі кнігі дзеці вывучалі буквіцы

У музеі кнігі дзеці вывучалі буквіцы
Іншыя навіны

16 верасня ў музеі кнігі прайшлі музейныя заняткі  для дзяцей “Буквіца”.

Мастацкае афармленне старажытных рукапісных кніг уражвае прыгажосцю і непаўторнасцю матываў. Дзеці здзейснілі падарожжа ў мінулае і пазнаёміліся з разнастайнымі ўзорамі афармлення прапісной літары ў старажытных рукапісных кнігах.

Вялікае задавальненне юныя сябры кнігі атрымалі ад творчай працы над стварэннем уласнага ўзору афармлення першай літары свайго імя.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Вэбінар па фарміраванні электронных калекцый і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні

29 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся вэбінар са спецыялістамі абласных бібліятэк Беларусі па пытаннях фарміравання электронных калекцый НББ для публічнага доступу і ролі рэстаўратара пры іх стварэнні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”

28 Ліс 2023

19–24 лістапада ў г. Суздалі Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі адбылася XXVII Міжнародная канферэнцыя і выстава “LIBCOM: Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютарныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дыскусійная пляцоўка па праекце новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі

28 Ліс 2023

28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася дыскусійная пляцоўка з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычных партый пад старшынствам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы па эканамічнай бяспецы – першакурснікам МІПСА

28 Ліс 2023

24 лістапада студэнты першага курса спецыяльнасці “эканамічная бяспека” вывучалі інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА і галоўнай бібліятэкі краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству

28 Ліс 2023

З 28 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Механізмы процідзеяння сучаснаму рабству”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за адмену рабства.

Кніжныя выстаўкі

Ідэі ад Нацыянальнай бібліятэкі: што падарыць бацькам на Новы год

27 Ліс 2023

Вашы сямейныя відэаархівы атрымаюць сучаснае абнаўленне, стануць даступныя і напоўняць навагодні вечар ва ўтульным коле сям’і цеплынёй прыемных успамінаў!

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам