ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Блюзмен Юры Несцярэнка напісаў чарговую дзіцячую кнігу
II Міжнародныя Паскевіцкія чытанні ў Гомелі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі новы прафсаюзны лідар

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі новы прафсаюзны лідар
Іншыя навіны

27 верасня адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На ёй было праведзена галасаванне, па выніках якога абраны новы старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.

Ім стала вядучы бібліятэкар сектара міжбібліятэчнага абанемента і электроннай дастаўкі дакументаў Ірына Гейдарава.

На мерапрыемстве былі падведзены вынікі работы арганізацыі за апошнія некалькі гадоў. У працы пасяджэння прынялі ўдзел актыў калектыву бібліятэкі, абраны прэзідыум, члены рэвізійнай камісіі, а таксама старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі жадае новаабранаму лідару невычэрпнай энергіі, творчых сіл і натхнення ў далейшай дзейнасці!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Дзённікі літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”

26 Кас 2021

Поўным ходам ідзе літаратурны конкурс “Беларускі салавей” да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі. Ініцыятыва ажыццяўляецца Нацыянальнай бібліятэкай з 1 па 31 кастрычніка ў межах віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Рэалізуецца стратэгія развіцця УДК на беларускай мове

25 Кас 2021

22 кастрычніка ў межах VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылася прэзентацыя навукова-практычнага зборніка “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк: ствараем супольна і якасна”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Завяршыўся VIII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

22 Кас 2021

На працягу двух дзён у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзілі пасяджэнні, круглыя сталы, майстар-класы VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”. Удзельнікі абмяркоўвалі надзённыя праблемы бібліятэчнай сферы, звязаныя з вызначэннем місіі бібліятэк, іх ролі і месцы ў сучасным грамадстве ва ўмовах пандэміі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выдадзена “Інструкцыя па ўліку i захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Кас 2021

Выйшла з друку “Інструкцыя па ўліку i захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, якая ўстанаўлівае адзіныя правілы ўліку i захаванасці дакументаў, што складаюць фонды і калекцыі бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя ў Маскве “Кніжныя помнікі ў аспекце захаванасці” (+відэа)

22 Кас 2021

19–21 кастрычніка ва Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэцы замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміно прайшла 5-я штогадовая Міждысцыплінарная навукова-практычная канферэнцыя “Кніжныя помнікі ў аспекце захаванасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам