ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Знаёмыя і малавядомыя старонкі творчасці Агінскага
Супрацоўнікі бібліятэкі сустрэліся з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі
Іншыя навіны

14 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі.

Праблемнае поле круглага стала ўключала наступныя пытанні:

  • Берасцейская Біблія – шэдэўр беларускага кнігадрукавання ХVI ст.;
  • Берасцейская друкарня і беларускае кнігадрукаванне XVI ст.;
  • Мастацтва беларускіх старадрукаў;
  • Беларуская кніжная культура і пісьмовыя традыцыі ў эпохі Рэфармацыі і Рэнесансу;
  • Пераклады Бібліі ў Беларусі ў XVI–XVIІІ стст.;
  • Факсімільнае выданне кніжных помнікаў як культурна-асветніцкая місія.

Праграма навуковага мерапрыемства ўключала даклады экспертаў у галіне вывучэння кніжнай культуры.

У круглым стале ўзялі ўдзел вучоныя, спецыялісты бібліятэк, музеяў і архіваў:

Іванова Людміла Сяргееўна, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі;

Клімаў Ігар Паўлавіч, дацэнт кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

Габрусевіч Алег Уладзіміравіч, пастар Царквы Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня г. Жлобіна РРА “Канферэнцыя Цэркваў Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня ў Рэспубліцы Беларусь”, магістр тэалогіі;

Сцефановіч Аляксандр Віктаравіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

Некрашэвіч-Кароткая Жанна Вацлаваўна, прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук;

Лаўрык Юры Мікалаевіч, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, магістр тэалогіі;

Трыфанава Наталля Якаўлеўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства;

Доўнар Ларыса Іосіфаўна, прафесар кафедры бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Мадэратарамі навуковага мерапрыемства выступілі:

Суша Аляксандр Аляксандравіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат культуралогіі;

Сцебурака Анатоль Мікалаевіч, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат гістарычных навук.

Круглы стол арганізаваны ў рамках серыі “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам