15 верасня, у Дзень бібліятэк, у галоўнай бібліятэцы краіны адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства на званне “Лепшы па прафесіі”.
Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін павіншаваў калектыў з Днём бібліятэк, пажадаў моцнага здароўя, поспехаў у далейшай працы і невычэрпнай энергіі.
Пераможцамі ў намінацыі “Лепшы па прафесіі” сталі Акімава Таццяна, вядучы інжынер дыспетчарскага аддзела, Драгун Наталля, рэстаўратар архіўных і бібліятэчных матэрыялаў 5-га разраду аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў, Яроміна Ірына, вядучы бібліятэкар аддзела камплектавання фондаў, Казуля Дзяніс, вядучы інжынер-праграміст інфармацыйна-вылічальнага аддзела, Мужыла Наталля, вядучы бібліёграф НДА кнігазнаўства, Сідарэнка Надзея, вядучы мастак аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці сацыякультурнага цэнтра.
У намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” ўшаноўвалі Букач Радмілу, начальніка сацыякультурнага цэнтра, Валуеву Юлію, галоўнага бібліятэкара аддзела сувязей з грамадскасцю сацыякультурнага цэнтра, Дашкевіча Юрыя, загадчыка аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў, Меднікава Юрыя, начальніка аховы ўчастка службы бяспекі і рэжыму, Прудкую Святлану, загадчыцу сектара запісу карыстальнікаў аддзела запісу і інфармавання карыстальнікаў, Тупчыенку-Кадыраву Люцыю, галоўнага бібліёграфа інфармацыйна-аналітычнага аддзела.
У намінацыі “За ўклад у развіццё бібліятэчнай справы” адзначана Замаева Наталля, вядучы бібліятэкар НДА бібліятэказнаўства.
Пераможцам у намінацыі “За вернасць і адданасць прафесіі” стала Кірэева Галіна, вядучы бібліёграф аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.
У намінацыі “Лепшы грамадскі лідар” узнагароджана дыпломам Марус Наталля, загадчыца сектара аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў.
У намінацыі “Лепшы малады спецыяліст” пераможцам прызнана Зыгмантовіч Вікторыя, метадыст аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння інфармацыйнага цэнтра.
У гонар прафесійнага свята старшыня прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава ўручыла падзякі Буйніцкай Валянціне, галоўнаму бібліёграфу аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі інфармацыйнага цэнтра, Галушка Мікалаю, загадчыку дыспетчарскага аддзела, Крышэвічу Аляксандру, інжынеру па рамонце абсталявання, будынкаў і збудаванняў аддзела эксплуатацыі будынка і абсталявання, Маразене Вользе, вядучаму інжынеру па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, Пятровіч Людміле, галоўнаму бібліятэкару аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў, Сніцарэнка Галіне, інжынеру па кантрольна-вымяральных прыборах і сродках аўтаматыкі 2-й катэгорыі аддзела аўтаматызаванай сістэмы кіравання тэхналагічнымі працэсамі, Цыбульскаму Аляксандру, намесніку начальніка службы бяспекі і рэжыму, Багуновай Таццяне, вядучаму бухгалтару.
Генеральны дырэктар бібліятэкі Вадзім Гігін узнагародзіў Таццяну Філімонаву Ганаровай граматай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне сувязей паміж Беларускім прафсаюзам работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Традыцыйна ў Дзень бібліятэк выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў, якія размеркаваны ў розныя аддзелы бібліятэкі, атрымалі сертыфікаты маладых спецыялістаў. Віншуем з уступленнем у шэрагі супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!
Стварылі святочную атмасферу і падарылі добры настрой святлодыёднае шоу “Бенг-Бенг”, уладальнік прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Анастасія Булатоўская, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэат міжнародных вакальных конкурсаў Андрэй Коласаў.
Дарагія калегі, ад усёй душы віншуем вас з Днём бібліятэк і перамогай у конкурсе!
Няхай кожны дзень будзе напоўнены новымі адкрыццямі, цікавымі сустрэчамі і радаснымі момантамі.
Хай ваша праца будзе заўсёды ацэнена і прыносіць вам задавальненне.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.