ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Людзі не тавар!
Ля вытокаў творчасці песняра

У Нацыянальную бібліятэку перадалі каштоўны рукапіс часоў Вялікай Айчыннай вайны

У Нацыянальную бібліятэку перадалі каштоўны рукапіс часоў Вялікай Айчыннай вайны
Іншыя навіны

“Справаздачу аб рабоце падпольнай арганізацыі Чачэльніцкага р-на Вінніцкай вобласці” перадаў з сямейнага архіва Пракофій Рыгоравіч Максіменка. Яго маці, Эстэр Ізраілаўна Гольдшміт, падчас вайны была сакратаром падпольнай арганізацыі.

2_rulapis.jpg

Рукапісны дакумент прыняла ў фонд бібліятэкі намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах Т.В. Кузьмініч.

5_rulapis.jpg

Рукапіс уяўляе сабой асобныя незбрашураваныя лісты са сшытка з рукапісным тэкстам у пацёртай вокладцы малінава-чорнага колеру. Папера з часам пажаўцела, лісты зачытаныя і не вельмі добра захаваліся: дзённік вялі ў надзвычай складаны час, не раз перачытвалі. Гэта дакументальнае сведчанне дзейнасці падпольнай арганізацыі Чачэльніцкага раёна Вінніцкай вобласці з 1942 па 1944 год, дзе занатаваны падзеі жыцця, звесткі аб баявых заданнях, спісы членаў падпольнай групы.

1_rulapis.jpg
Э.І. Гольдшміт з таварышамі. Фота з сямейнага архіва П.Р. Максіменкі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі дзякуе Пракопу Рыгоравічу за каштоўны дар, перададзеныя з асабістага архіва фатаграфіі, клопат аб захаванні дакументальнай гістарычнай спадчыны.

Матэрыял пададзены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам