ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Разнастайнасць і прыгажосць дзікай фаўны і флоры
Віртуальная чытальная зала працягвае серыю семінараў

У цэнтры падзей: прэзентацыя на галоўнай сцэне ХХV ММКВК

У цэнтры падзей: прэзентацыя на галоўнай сцэне ХХV ММКВК
Іншыя навіны

28 лютага ў адміністратыўным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14 распачалося штогадовае маштабнае кніжнае свята − ХХV Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала для гасцей форуму насычаную праграму – усё самае цікавае, эксклюзіўнае і каштоўнае. А за апошні год кніжная скарбніца краіны па-сапраўднаму абагацілася. У год святкавання 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання свет убачылі апошнія тамы факсімільнага выдання «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», а праект па яго выпуску быў паспяхова завершаны.

Гэта тэма стала галоўнай падчас прэзентацыі «500 год беларускага кнігадрукавання: вынікі і дасягненні», што адбылася сёння на цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі распавёў гасцям мерапрыемства, як зарадзілася ідэя здзейсніць такі амбіцыйны і маштабны праект і выказаў падзяку за падтрымку надзейнаму партнёру Банку БелВЭБ. Падчас свайго выступлення Раман Сцяпанавіч акрэсліў важкія моманты, якія дазволілі паспяхова рэалізаваць праект і атрымаць прызнанне на самым вышэйшым узроўні – Прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

За пяць гадоў работы над праектам Нацыянальная бібліятэка Беларусі здзейсніла шэраг мерапрыемстваў па папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны як у Беларусі, так і за яе межамі. Пра самыя яркія і запамінальныя з іх расказалі гасцям загадчыца сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Таццяна Сапега і загадчыца сектара міжнародных сувязей аддзела сувязей з грамадскасцю Марына Вальчак.

Кульмінацыйнымі падзеямі святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, сталі міжнародны кангрэс «500 гадоў беларускага кнігадрукавання» і выстаўка «Францыск Скарына і яго эпоха». Гэтыя вераснёўскія падзеі мінулага года прыгадалі разам з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандрам Сушай.

У сувязі з завяршэннем праекта па факсімільным выданні «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» дырэктар Раман Матульскі ўзнагародзіў падзякамі Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўнікоў СМІ за аператыўнае і якаснае адлюстраванне праекта на працягу перыяду яго рэалізацыі: аглядальніка БелТА Жану Катлярову, першага намесніка дырэктара – галоўнага рэдактара Выдавецкага дома «Звязда» Алену Ляўковіч, літаратурнага аглядальніка газеты «Советская Белоруссия» Людмілу Рублеўскую, загадчыцу аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Галіну Шаблінскую, карэспандэнта АНТ Аляксандра Мацяса, журналістку АТН Наталлю Бардзілоўскую, калумніста агенцтва навін «Sputnik Беларусь» Станіслава Андросіка.

З сённяшняга дня на стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дзейнічае тэматычная выстаўка «Францыск Скарына. Праекцыя духоўнасці».

Першая частка экспазіцыі знаёміць з выданнямі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, падрыхтаванымі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Найбольшую цікавасць у наведвальнікаў выклікаў цэнтральны экспанат – шматтомнае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны».

Другая частка выстаўкі прысвечана святкаванню 400-годдзя выдання першага Буквара, якое сёлета адзначае грамадскасць Беларусі. У раздзеле прадстаўлены адны з самых старажытных Буквароў на беларускіх землях: факсімільнае выданне першай кнігі пад назвай «Буквар» ва Усходняй Беларусі, падрыхтаваны Спірыдонам Собалем у знакамітай Куцеінскай друкарні ў 1631 г., арыгінальнае і факсімільнае ўзнаўленне аднаго з найбольш характэрных навучальных выданняў XVIII ст. − «Буквар языка славенскаго» (Вільня, 1767). Побач размешчаны лепшыя беларускія кнігі для навучання чытанню пачатку ХХ – ХХІ ст. – знакаміты «Буквар» беларускага празаіка, аўтара буквароў, пропісаў і кніг для дзяцей А. Клышкі.

У дзень адкрыцця ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу стэнд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Шуневіч, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Рыгор Рапота, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам