ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэстаўрацыйная майстэрня
Успамінаем Янку Нёманскага, расстралянага ў ноч з 29-га на 30-е ў 1937 годзе

УДК і аўтарытэтныя запісы ў адлюстраванні краязнаўчага і краіназнаўчага кантэнту

УДК і аўтарытэтныя запісы ў адлюстраванні краязнаўчага і краіназнаўчага кантэнту
Іншыя навіны

У рамках VII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” прайшоў метадычны семінар “Нацыянальныя аб’екты ў каталогах і базах даных бібліятэк Беларусі: методыка прымянення УДК і аўтарытэтных запісаў”.

Былі разгледжаны даклады аб тэндэнцыях развіцця краязнаўчай дзейнасці абласных бібліятэк Беларусі, аб сучасным стане і перспектывах выкарыстання УДК, аўтаматызаваных сродках атрымання расшыфроўкі і спісаў кодаў беларускамоўнай УДК. Праведзены майстар-класы па методыцы прымянення табліц УДК на беларускай мове для індэксавання дакументаў краязнаўчай тэматыкі, асаблівасцях фарміравання масіва нацыянальных файлаў нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў. Па выніках семінара выпрацаваны метадычныя рэкамендацыі па перспектывах развіцця УДК на беларускай мове ў Беларусі.

Матэрыял пададзены аддзелам індэксавання дакументаў і аддзелам вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў.

Навіны

Віншуем: генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі абраны прэзідэнтам Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі!

25 Ліс 2020

25 лістапада на XXIV Агульным сходзе членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” (БАЕ) прайшлі выбары прэзідэнта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Цытаты Уладзіміра Караткевіча

25 Ліс 2020

26 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Разам з дзеткамі цытуем аднаго з самых яркіх і самабытных прадстаўнікоў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адкрыйце для сябе мастака Караткевіча на выстаўцы “Княства вобразаў і слоў”

25 Ліс 2020

26 лістапада ў бібліятэцы пачне работу выстаўка “Княства вобразаў і слоў”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Выставачныя мультыпраекты

Запрашаем далучыцца да анлайн-прэзентацыі даследавання Берасцейскай Бібліі

25 Ліс 2020

25 лістапада адбудзецца прэзентацыя манаграфіі "Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія", прымеркаваная да 80-годдзя Брэсцкай абласной бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Выкладчыкі раяць: што чытаць, каб не забыць сваю англійскую, нямецкую і нават чэшскую мову

24 Ліс 2020

У сучасным свеце без ведання замежных моў не абысціся. Але колькі б намаганняў мы ні прыкладалі вывучаючы мовы, наша памяць з часам бязлітасна пазбаўляецца ад усяго слоўнікавага запасу, варта хоць на месяц перастаць практыкавацца. Дык што ж рабіць? Адказ: чытаць, вядома. Выкладчыкі моўнай школы LinguaLand склалі для вас выдатную падборку кніг, якія не толькі падтрымаюць ваш узровень ведаў, але і захопяць самой гісторыяй. Так што хапайце слоўнікі і свае чытацкія білеты: мы ідзём вучыцца!

Аўтарскі погляд

24 лістапада спаўняецца 80 гадоў Тамары Канстанцінаўне Радзевіч, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы

24 Ліс 2020

Тамара Канстанцінаўна нарадзілася ў горадзе Мінску ў сям'і служачага. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька Тамары пайшоў на фронт, а маці з сям’ёй вымушана была эвакуіравацца на Урал. Як і многія жыхары Беларусі, дзяўчынка перажыла ўсе жахі вайны.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111