ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці
У Турцыі адкрылася Прэзідэнцкая бібліятэка

УДК на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчых фондаў

УДК на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчых фондаў
Іншыя навіны

20 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся практыкум “Ужыванне Універсальнай дзесятковай класіфікацыі на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчага фонду публічнай бібліятэкі і яго адлюстравання ў электронным каталогу”, падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч, загадчык аддзела індэксавання дакументаў Святлана Пугачова, загадчык сектара індэксавання дакументаў па гуманітарных навуках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Сідарэнка, супрацоўнікі Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, бібліятэкі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

udk_by_praktykum_1.JPG

Падчас практыкуму была прадстаўлена інфармацыя аб “Універсальнай дзесятковай класіфікацыі” (УДК) як міжнароднай класіфікацыйнай сістэме, выданні УДК на беларускай мове (Мінск, 2016), а таксама прапанаваны перспектывы далейшага развіцця УДК на беларускай мове, альтэрнатыўнасць яе прымянення для сістэматызацыі дакументаў, арганізацыі фондаў, вядзення картачных сістэматычных каталогаў і пошуку інфармацыі ў публічных бібліятэках.

Прапануем паслугу “Індэксаванне дакументаў: УДК, ДРНТІ, ББК”

У рамках практыкума прайшоў майстар-клас па індэксаванні дакументаў гуманітарнай і грамадска-палітычнай тэматыкі з ужываннем УДК, разгледжаны метадычныя рашэнні па складаных выпадках прыняцця класіфікацыйных рашэнняў.

Слухачы пазнаёміліся з фарміраваннем пошукавага вобраза дакументаў і рэалізацыяй тэматычнага пошуку ў электронным каталогу НББ па УДК, новымі метадычнымі распрацоўкамі НББ і бібліятэк-удзельніц карпаратыўнай каталагізацыі і вядзення Зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам індэксавання дакументаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам