ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб распрацоўцы новай рэдакцыі дзяржаўнага стандарту СТБ 7.20/ПР_2 “Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні”
Адкрыты збор сродкаў на помнік Змітраку Бядулю

Удзел бібліятэкі ў летняй спартакіядзе работнікаў культуры

Удзел бібліятэкі ў летняй спартакіядзе работнікаў культуры
Іншыя навіны

2–4 чэрвеня каманда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзяла ўдзел у ХVI Рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў культуры па летніх відах спорту.

Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі “Раўбічы” сабраў 29 каманд устаноў культуры з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама балельшчыкаў і аматараў актыўнага адпачынку.

Каманда Нацыянальнай бібліятэкі праявіла спартыўны характар і годна сапернічала з лепшымі камандамі ў наступных відах спорту: міні-футбол, пляжны валейбол, фігурнае кіраванне веласіпеда, мужчынскі і жаночы настольны тэніс, гіравы спорт, дартс і перацягванне каната.

Па выніках спартакіяды, зборная каманда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі заняла 10-е месца.

Міні-футбол (4-е месца) – каманда: Сяргей Штых, Дзяніс Казуля, Ігар Станкевіч, Сяргей Ісакаў.

Пляжны валейбол (14-е месца) – каманда: Мікалай Галушка, Аляксандр Цыбульскі, Уладзімір Шацілаў, Валерый Маяровіч, Алеся Сцяпанава, Марыя Атрашкевіч, Людміла Пятровіч, Таццяна Дыноўская.

Фігурнае кіраванне веласіпеда (4-е месца) – каманда: Вольга Маразене, Аляксандр Крышэвіч.

Мужчынскі настольны тэніс (6-е месца) – Барыс Палянскі.

Жаночы настольны тэніс (14-е месца) – Наталля Марус.

Гіравы спорт (7-е месца) – Уладзімір Шацілаў.

Дартс (14, 15, 16-е месца адпаведна) – Віктар Пшыбытка, Ганна Мацавіла, Аляксей Тарасаў.

Перацягванне каната (20-е месца) – каманда: Алена Доўнар, Аляксандр Цыбульскі, Дзмітрый Лагун, Іван Снітко, Уладзімір Крукоўскі.

Сямейны конкурс “Бег у мяшках” (2-е месца) – Вольга Маразене і яе сям’я.

Свята спорту падарыла ўдзельнікам і балельшчыкам яркія эмоцыі і цудоўны настрой!

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю і прафсаюзным камітэтам НББ.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам