ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Удзел бібліятэкі ў Куцеінскіх чытаннях
Паміж намі, дзяўчаткамі

Удзел бібліятэкі ў праекце “Актыўны музей”

Удзел бібліятэкі ў праекце “Актыўны музей”
Іншыя навіны

10–11 кастрычніка ў рамках міжнароднага адукацыйнага праекта “Актыўны музей” прайшоў адукацыйны семінар “Актыўны музей. Інтэрактыўныя праекты ў музейным асяродку: ад ідэі да рэалізацыі”.


Мерапрыемства ладзіла Этнаграфічная майстэрня імя Вітольда Дыноўскага (г. Варшава, Польшча) сумесна з Мемарыяльным музеем-майстэрняй З.І. Азгура (г. Мінск, Беларусь).

Мэтай семінара з’яўлялася азнаямленне з польскім досведам у галіне арганізацыі і рэалізацыі інтэрактыўнага складніка экскурсійнай работы, укараненне новых форм работы з наведвальнікамі розных узроставых груп, стымуляванне дыялогу і сумеснай работы паміж беларускімі і польскімі калегамі і ўмацаванне стасункаў паміж музеямі.

Музейную дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на семінары прадставілі загадчык сектара музейнай дзейнасці Таццяна Захарава і загадчык сектара навукова-праектнай работы Таццяна Сапега.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам