ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бясконца дарагая і родная
Полацкае Евангелле

Удзел бібліятэкі ў рабоце ХХI ММКВК

Удзел бібліятэкі ў рабоце ХХI ММКВК
Іншыя навіны

5–9 лютага Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымала ўдзел у рабоце ХХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая праходзіла ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭкспа”.


Кніжная выстаўка ў Мінску з кожным годам заваёўвае ўсё большы аўтарытэт, што пацвярджае пастаянны рост колькасці экспанентаў і наведвальнікаў. У гэтым годзе свае стэнды прадставіла 26 краін. Ганаровым госцем сёлета была кожная з іх, паколькі лозунг выстаўкі-кірмашу ў Год гасціннасці – “Усе кнігі ў госці да нас! Усе краіны ў госці да нас!”

На экспазіцыйна-выставачным стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведвальнікі змаглі азнаёміцца з вялікай колькасцю друкаваных і электронных дакументаў, падрыхтаваных і выдадзеных бібліятэкай за апошнія гады. Таксама ўвазе наведвальнікаў былі прадстаўлены ўнікальныя факсімільныя выданні – Баркалабаўскі летапіс, Полацкае Евангелле, віленскі “Буквар” 1767 г.

6 лютага ў рамках адкрыцця XХI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася прэзентацыя электронных праектаў бібліятэкі “Юзаф Ігнацы Крашэўскі” і “Памятные книжки Гродненской губернии”.

Пад час выстаўкі вялікую цікавасць наведвальнікаў выклікалі каталогі-рарытэты, выданні па краязнаўстве. Без належнай ўвагі не засталася першая старонка шматтомнага факсімільнага выдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны (падпісанне ў друк першай старонкі факсіміле ў снежні 2013 г. дало старт агульнанацыянальнаму праекту, прымеркаванаму да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання і разлічанаму на 2013–2017 гг.), матэрыялы па афармленні навуковых прац, выдавецкая прадукцыя, у тым ліку камплекты паштовак “Раслінны і жывёльны свет у рукапісах і старадруках” і “Дзяцінства светлая пара” з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод электронных выданняў найбольш папулярнымі аказаліся мультымедыйныя навінкі гэтага года, а таксама электронныя выданні памятных кніжак беларускіх губерняў папярэдніх гадоў.

Традыцыйна ў рамках правядзення выстаўкі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі былі прыняты ў дар друкаваныя выданні.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі як рэспубліканскі інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр паказала сябе на высокім узроўні, не ўступіўшы іншым удзельнікам выстаўкі-кірмашу ў якасці выдавецкай прадукцыі, у сувязі з чым была ўзнагароджана Дыпломам XХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу “За актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам