ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Папулярызацыя рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы НББ
30 кастрычніка – 115 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, выдатнага скульптара Андрэя Ануфрыевіча Бембеля (1905–1986)

Удзел у конкурсе праекта MOST

Удзел у конкурсе праекта MOST
Іншыя навіны

Праект Еўрапейскага Саюза MOST абвясціў конкурс на кароткі аповед пра здарэнні і ўражанні ўдзельнікаў стажыровак. Цікавыя, пацешныя або кур’ёзныя гісторыі здараюцца нават у сур’ёзных прафесійных паездках. Пераможцамі конкурсу сталі ў тым ліку спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts/ Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў) – праект Еўрапейскага Саюза, накіраваны на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і ЕС з мэтай абмену перадавым вопытам і паляпшэння ўзаемаразумення. У 2019 годзе, дзякуючы падтрымцы праекта MOST загадчык сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Таццяна Сапега рэалізавала стажыроўку ў вядучых інстытутах кнігі Польшчы. Поўная прафесійных і асабістых імпрэсій, яна прыняла ўдзел у конкурсе і напісала гісторыю, якая яе асабліва ўразіла і засталася ў памяці.

most_1.jpg

У конкурсе гэтая гісторыя заняла 1 месца.


Дзякуючы праекту МОST у 2019 годзе я выправілася на стажыроўку ў Польшчу. Гэта была цікавая, насычаная, поўная прафесійных і асабістых уражанняў вандроўка. Я пабывала ў шматлікіх бібліятэках і музеях, сустракалася з калегамі і ў падарунак абавязкова атрымлівала кнігі. Шыкоўныя каталогі, альбомы, навуковыя зборнікі, дзіцячыя кнігі за час камандзіроўкі склалі ўжо міні-бібліятэку. Калі трэба было вяртацца ў Мінск, і я сабрала ўсе кнігі разам, то іх вага мяне занепакоіла. «Нічога страшнага, – падумала я. – Дацягну! Скарына таксама вазіў на Радзіму кнігі. Радзівілы, Сапегі стараліся і прывозілі кнігі дадому з розных краін Еўропы. У канцы XIX стагоддзя Антоні і Марыя Радзівілы перавезлі з Берліна бібліятэку, якая стала галоўнай часткай новага кнігазбору ў Нясвіжы...» Так я сябе падбадзёрыла і вырашыла не пераймацца, а ўсе праблемы ўладзіць у аэрапорце. У выніку ў мяне быў вялікі чамадан з кнігамі, ручная паклажа з асабістымі рэчамі і падарункамі-пачастункамі для сям’і.

У аэрапорце мой кніжны багаж прадэманстраваў на вагах немалы перабор. Супрацоўнікі аэрапорта параілі мне зменшыць вагу. Я адчыніла чамадан і стала адбіраць кнігі. Кантралёры пераглянуліся, і адзін супрацоўнік сказаў: «Зачыняйце сваю валізку! Такі багаж не можа быць завялікі!». Я была вельмі ўражана індывідуальнаму і нефармальнаму падыходу да выканання працы, і галоўнае – разуменню значнасці багажу!

Гэтая імпрэсія на развітанне стала яскравай ілюстрацыяй таго, што праекты па даследаванні і папулярызацыі кніжнай культуры, пра якія я чула ад польскіх калег падчас стажыроўкі, рэалізуюцца паспяхова і маюць выдатныя вынікі. Скажу толькі, што Інстытут кнігі рэалізуе ў Польшчы праект для дзетак 0 +, калі ўжо ў радзільні мамы атрымліваюць у падарунак першую кнігу для дзіцяці, каб адразу разам чытаць лепшыя творы польскай дзіцячай паэзіі. Павага да кнігі як да важнай каштоўнасці застаецца ў грамадстве, а сінонімамі слову “кніга” з’яўляюцца адукаванасць і культура. А гэта значыць, што краіна будзе паспяхова развівацца.


У дзясятку лепшых гісторый увайшла таксама гісторыя Таццяны Карнілавай, загадчыцы сектара арганізацыі і навуковай апрацоўкі фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, якая разам з калегамі аддзела ажыццявіла візіт ва Універсітэцкую бібліятэку г. Упсала.

most_2.JPG


Перад дзелавой паездкай за мяжу мы звычайна задумваемся пра падарунак замежным калегам. Акрамя салодкіх падарункаў бібліятэкары звычайна дараць кнігі. У гэты раз у падарунак было прапанавана паднесці шматтомнае факсімільнае выданне беларускага першадрукара Францыска Скарыны, выдадзенае Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў 2017 г. 23 кнігі вагой каля 30 кг змяшчаліся ў пяць асобных упаковак-скрынак і былі практычна непад’ёмнымі. Па нейкіх прычынах пры авіяпералёце немагчыма было аформіць гэтыя кнігі як асобны груз, таму кнігі былі размеркаваны паміж усімі ўдзельнікамі паездкі і запакаваны ў іх чамаданы. Каштоўны груз быў паспяхова дастаўлены намі ў Швецыю.

І ўсё было б добра, калі б у адным з чамаданаў у аэрапорце Арланда не адваліліся колцы. Нам экстранна давялося перапакаваць і пераразмеркаваць рэчы прама ў аэрапорце. Так у нашай паездцы з’явіліся прыгодніцкія ноткі. Каб паспяхова даставіць “каштоўны груз” з гатэля ў бібліятэку, мы вырашылі ўзяць таксі, якое нам замовілі ў гатэлі. І тут адбылася новая неспадзяванка! Мы не ведалі, як выглядаюць старыя (якія выйшлі з абарачэння) і новыя шведскія кроны. Праз некаторы час мы высветлілі, што пасля паездкі таксіст даў рэшту старой шведскай купюрай 100 крон, якую можна было абмяняць толькі ў пэўным банку Стакгольма.

Мы паказалі купюру старога ўзору адміністратару ў гатэлі і сказалі, што таксіст, якога яны выклікалі, схітраваў. І якім жа здзіўленнем для нас было, калі па прыездзе ў Беларусь мы атрымалі электронны ліст! У ім начальнік той службы таксі выбачыўся і прапанаваў перавесці грошы на рахунак, што падкрэслівае нацыянальныя асаблівасці шведаў: талерантнасць і справядлівасць. Але афармляць перавод было даволі клопатна, і старая купюра засталася на памяць пра падарожжа з кнігамі Францыска Скарыны!

Сёння шматтомнае факсімільнае выданне кніг Ф. Скарыны прадстаўлена ў электронным каталогу Універсітэцкай бібліятэкі г. Упсала і даступна для замовы чытачам! Мы ўдзячны праекту МОСТ за магчымасць пазнаёміцца са старадрукамі і рукапіснымі беларускімі кнігамі ў бібліятэцы г. Упсала, а таксама з усмешкай успамінаем хітрага таксіста і яго сумленнага начальніка!


Пераможцы і аўтары 20 лепшых гісторый будуць узнагароджаны прызамі.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам