ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Адама Антонавіча Сакольчыка
Першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук

Удзел у семінары па дзіцячым чытанні

Удзел у семінары па дзіцячым чытанні
Іншыя навіны

13–14 красавіка ў Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся абласны семінар “Дзіцячае чытанне і бібліятэка ў кантэксце лічбавізацыі сучаснага грамадства”.

Тэматычнае поле семінара ўключала праблемы павышэння статусу чытання, чытацкай актыўнасці і якасці чытання, развіццё культурнай і чытацкай кампетэнцыі дзяцей і юнацтва. Бібліятэкі выступаюць як галоўныя рэсурсныя цэнтры чытацкага развіцця дзяцей. У іх ажыццяўляецца не толькі далучэнне да кнігі, але і міжасобасныя стасункі паміж дзецьмі, раўнапраўны дыялог дзіцяці і дарослага, іх інтэлектуальнае і духоўнае партнёрства. Наладжванне ўзаемадзеяння бібліятэкі з сям’ёй і дзіцём вызначае яе кіруючую ролю ў фарміраванні асобы дзіцяці як чытача.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся Іна Праневіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Драгічынскага райвыканкама, і Алена Стрыжэвіч, дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.

Drahicyn_1_text.jpg

Бібліятэкі ў сваёй дзейнасці выкарыстоўваюць розныя формы і метады, якія дазваляюць завабіць дзяцей у бібліятэку, павысіць зацікаўленасць у кнізе і чытанні. Удзельнікі семінара абмеркавалі наватарскія прыёмы, якія выкарыстоўваюцца ў бібліятэках, з дапамогай якіх дасягаецца фарміраванне пазітыўнага стаўлення да чытання ў маладога пакалення. Унікальны вопыт Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прэзентавалі намеснік дырэктара па сацыякультурнай і інфармацыйнай рабоце Ларыса Верамчук і загадчыца аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу Вікторыя Міхайлава. У бібліятэцы ствараецца асяроддзе для чытацкага развіцця дзяцей пачынаючы з ранняга ўзросту, а таксама для іх бацькоў як арганізатараў сямейнага чытання.

Drahicyn_2_text.jpg

Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадстаўляла Таццяна Сапега, загадчыца сектара навукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, якая распавяла аб праектнай дзейнасці бібліятэкі па папулярызацыі кніжнай культуры для дзяцей. У дакладзе асноўная ўвага была нададзена маркетынгавым метадам прасоўвання і прынцыпам рэалізацыі праекта “У госці да кніг”.

Drahicyn_3_text.jpg

Вікторыя Каралёва, загадчыца аддзела маркетынгу і праектнай дзейнасці Навуковай бібліятэкі БНТУ, раскрыла тэму інклюзіі ў бібліятэцы, спецыфіку абслугоўвання дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Drahicyn_4_text.jpg

Семінар быў арганізаваны для намеснікаў дырэктараў бібліятэчных сістэм па рабоце з дзецьмі і загадчыкаў дзіцячых бібліятэк Брэсцкай вобласці. Мерапрыемства дазволіла спецыялістам пазнаёміцца з лепшым інавацыйным вопытам абслугоўвання дзяцей у бібліятэках.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам