ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Беркаўскія чытанні – 2023
У музеі кнігі гучалі любімыя дзіцячыя творы

Уладзімір Хін. Люстэрка душы графіка

Уладзімір Хін. Люстэрка душы графіка
Іншыя навіны

Электронная калекцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Правідохін «Творчыя метамарфозы»” папоўнілася новымі выяўленчымі дакументамі вядомага беларускага графіка Уладзіміра Хіна.

Галоўнае – убачыць сябе ў патоку і не перашкаджаць іншым.
Сувымераць сябе ў адносінах да Сусвету…
Уладзімір Хін, графік, мастак

Сярод навінак у электронным рэсурсе прадстаўлена калекцыя паштовак і эстампаў.

Пры стварэнні эстампаў Уладзімір Хін знаходзіць новыя выяўленчыя сродкі, новыя ідэі, вобразы і мастацкія прыёмы, якія ўзбагачаюць беларускі эстамп.

Chin_Sviatlo.jpg
Святло. 1981

Chin_Polie-pablizu-Oustuhu.jpg
Палі паблізу Оўстуга. 1981

Асаблівае месца ў электроннай калекцыі займае аўтарская віншавальная паштоўка. На думку мастака, яна з’яўляецца малой часткай візуальнай культуры, якая аб’ядноўвае людзей і нейкім чынам звязвае іх.

Chin_Z-Novym-hodam!.jpg
З Новым годам! 2003

Chin_Zadaju-shchascia!.jpg
Жадаю шчасця! 2006

Асаблівую цікавасць заслугоўваюць паштоўкі, прысвечаныя порам года.

Уладзімір Андрэевіч Правідохін разважае пра гэта так: “Гэта асабістыя знакі-сімвалы пор года, якія дапамагаюць людзям здабыць унутраную свабоду пры сустрэчы з паштоўкай...”.

Chin_Viasna.jpg
Вясна. 2004

Chin_Lieta.jpg
Лета. 2004

Chin_Vierasien-Kastrychnik-Listapad.jpg
Верасень, кастрычнік, лістапад. 2017

Унікальныя фатаграфіі з асабістага архіва мастака прадстаўлены на віртуальнай выставе “Уладзімір Хін. Люстэрка душы графіка”. Многія з іх экспануюцца ўпершыню і раскрываюць малавядомыя моманты біяграфіі выбітнага беларускага графіка.

Uladzimir-Chin_Liusterka-dushy-hrafika.jpg

Сямейная фотахроніка дазваляе прасачыць жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Правідохіна ад майстэрні, адкуль пачалася яго дарога ў цудоўны свет выяўленчага мастацтва, да залаў персанальных выстаў па ўсім свеце. Бацькі, жонка, настаўнік – уся гісторыя жыцця мастака адлюстравана ў фотаздымках.

Уладзімір Андрэевіч Правідохін (Уладзімір Хін) – вядомы беларускі мастак, сябра Саюза мастакоў СССР, сябра Беларускага саюза мастакоў. Яго працы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Музеі Марка Шагала ў Віцебску, Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, а таксама ў музеях Расіі, ЗША, Германіі і прыватных калекцыях Францыі, Ізраіля, Швейцарыі і інш.

Матэрыял пададзены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам