ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі
Дар вядомых беларускіх дзеячаў Польшчы

Улік і захаванасць фондаў у публічных бібліятэках

Улік і захаванасць фондаў у публічных бібліятэках
Іншыя навіны

17 снежня 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар-практыкум “Улік і захаванасць фондаў у публічных бібліятэках”.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 42 спецыялісты аддзелаў камплектавання абласных і цэнтральных бібліятэк з ўсіх абласцей Беларусі.

З дакладамі выступілі галоўны спецыяліст устаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Гамеза А.А., вядучыя супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Удзельнікі абмеркавалі праблемы, з якімі сутыкаюцца спецыялісты бібліятэк пра ажыццяўленні ўліку і захаванасці фондаў. Спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падзяліліся вопытам сваёй работы ў гэтым накірунку.

У межах семінара-практыкума супрацоўнікі аддзелаў камплектавання публічных бібліятэк рэспублікі наведалі аддзелы камплектавання фондаў і кнагазахавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам