ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Трэба дома бываць часцей...”
Жыць як у казцы: з надыходзячым 2019 годам!

Унікальны “Буквар” прэзентаваны ў Віцебску

Унікальны “Буквар” прэзентаваны ў Віцебску
Іншыя навіны

У цёплай атмасферы калядных свят у Віцебскай абласной бібліятэцы прайшла прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення першага беларускага “Буквара”.

На імпрэзу прыбылі прадстаўнікі ўстаноў культуры, асветы і адукацыі Віцебска. Пра даследаванне каштоўнага помніка беларускай кніжнай культуры распавёў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша:

– Буквар – кніга сімвалічная, ясная, яркая і, ў пэўным сэнсе, святая для нас. З яе ўсе пачынаюць свой жыццёвы шлях. Буквар часта ставяць поруч з Бібліяй, якая задае каштоўнасныя арыенціры ў душы чалавека, і з Канстытуцыяй, якая вызначае дзяржаўныя прыярытэты, – сказаў Алесь Аляксандравіч. – У навучальным працэсе даўняй Беларусі духоўны складнік дамінаваў. Усе навучальныя выданні былі арыентаваны на замацаванне ў маладым чалавеку хрысціянскай маральнасці, адказнасці, адпаведнасці этычным нормам, адлюстраваным у тэкстах Святога Пісання.

Кніга, па якой вучыліся славянскай грамаце, пачыналася з малітвы. Выданне было ўпрыгожана выявай герба вядомага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага і апекуна праваслаўя Багдана Агінскага, які заснаваў брацкую школу ў Вільні. На яго сродкі выйшла першая ў свеце кніга пад назвай “Буквар”.

Ва ўрачыстай абстаноўцы выданне было перададзена ў Віцебскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Віцебскі медыцынскі інстытут і дзяржаўную ветэрынарную акадэмію, асобнікі кнігі былі ўручаны Віцебскай абласной бібліятэцы.

– Калі ў фонд бібліятэкі трапляюць такія каштоўныя выданні, як факсімільнае ўзнаўленне твораў Францішка Скарыны, як Слуцкае і Тураўскае Евангеллі, як “Буквар”, якасць фонду значна ўзрастае, – адзначыла загадчыца бібліятэкі Таццяна Адамян.

Падзяку даследчыкам выказаў старэйшы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі пратаіерэй Аляксандр Мазалёў, які прыбыў на прэзентацыю разам са студэнтамі.

А.А. Суша нагадаў прысутным, што сёлета Нацыянальнай бібліятэкай быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 400-годдзю першага “Буквара”, – ХIV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, выстаўка “Буквары народаў свету”, прэзентацыі факсіміле “Буквара” ў розных гарадах краіны і замежжа.

Аўтар публікацыі і фота: Эла Дзвінская.


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам