10 снежня 2008 года, У Дзень правоў чалавека, а 14-й гадзіне ў атрыўме 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу студэнцкіх эсэ “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў маім жыцці”, а таксама адкрыццё выстаўкі літаратуры па правах чалавека.
Конкурс студэнцкіх эсэ “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў маім жыцці” прымеркаваны да 60-годдзя Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Мерапрыемства арганізавана Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі і Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем абароны правоў чалавека з мэтай паляпшэння ведання і разумення навучэнскай моладдзю Беларусі палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і абвешчаных у ёй каштоўнасцей і прынцыпаў павагі і абароны правоў чалавека.
У конкурсе прынялі ўдзел больш за 300 навучэнцаў з 15 сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Вынікі конкурсу былі падведзеныя да 8 снежня 2008 года. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаныя прызамі і дыпломамі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, а лепшыя работы будуць апублікаваныя ў “Бюлетэні ААН”, які выдаецца Прадстаўніцтвам ААН, і размешчаныя на сайце Прадстаўніцтва.
На выстаўцы, прысвечанай 60-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, будуць прадстаўленыя кнігі і іншыя інфармацыйныя матэрыялы па правах чалавека з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама найноўшыя публікацыі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.
У мерапрыемствах прымуць удзел Прадстаўнік ААН у Беларусі Антоніус Брук, прадстаўнікі іншых арганізацый, праграм і фондаў сістэмы ААН, што працуюць у Беларусі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі і намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання абароны правоў чалавека Барыс Сінькоў.
Кніжная выстаўка па правах чалавека будзе дзейнічаць ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Кантактныя тэлефоны: 293-27-27 (аддзел сувязяў з грамадскасцю НББ), 227-48-76 (Уладзімір Шчэрбаў, Прадстаўніцтва ААН у Беларусі).
Е-mail: pr@nlb.by