ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол, прысвечаны беларуска-латвійскім культурным сувязям
Сад жывапісца

Усерасійская нарада па пытаннях работы з кніжнымі помнікамі

Усерасійская нарада па пытаннях работы з кніжнымі помнікамі
Іншыя навіны

10−11 лістапада ў Маскве прайшла пятая штогадовая Усерасійская нарада па пытаннях работы з кніжнымі помнікамі, у якой бралі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Мэта нарады, якая адбылася ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, − абмеркаванне пытанняў прававога і арганізацыйнага забеспячэння работы па выяўленні і ўліку, захоўванні і выкарыстанні асабліва цэнных аб’ектаў кніжнай культуры, праблем фармавання і даступнасці электронных калекцый кніжных помнікаў.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў анлайн-рэжыме на нарадзе выступілі намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша (даклад "Рэаліі і перспектывы стварэння Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь") і загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Галіна Кірэева (даклад "Асноўныя кірункі работы па стварэнні Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь").

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам