ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Доктарская ў Іспаніі з беларускім кантэкстам
Старадрук з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – цэнтральны экспанат на выставе “Скарбы пінскай зямлі”

ВЧЗ Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае ў падарожжа ў першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага

ВЧЗ Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае ў падарожжа ў першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага
Іншыя навіны

Напярэдадні 975-годдзя Навагрудка віртуальная чытальная зала прапануе ўвазе карыстальнікаў інфармацыйныя рэсурсы, якія адлюстроўваюць веліч гэтага старажытнага беларускага горада.

Створаныя Навагрудскай раённай бібліятэкай рэсурсы дапамогуць пазнаёміцца з адным з найважнейшых гістарычных цэнтраў Беларусі і яго славутымі людзьмі.

База даных “Навагрудак у выўленчым мастацтве” змяшчае алічбаваныя фотакопіі шматлікіх твораў пра горад, якія прадстаўляюць у гістарычнай і сучаснай прасторы яго вобразы: краявіды, гістарычныя падзеі, персанажаў, захаваныя і страчаныя помнікі дойлідства. Маецца таксама інфармацыя пра аўтараў – беларускіх і замежных мастакоў, у тым ліку землякоў. Уключаны і алічбаваныя творчыя работы навучэнцаў адукацыйных устаноў Навагрудка.

Рэсурс “Персаналіі Навагрудскага краю” змяшчае інфармацыю пра ўраджэнцаў Навагрудка і Навагрудчыны, выдатных асоб, якія сваімі дасягненнямі ў розных сферах дзейнасці ўславілі горад і Навагрудскі край.

Аматары гісторыі і краязнаўства, дойлідства і выяўленчага мастацтва атрымаюць не толькі інфармацыю, але і яркія эмацыйныя ўражанні ад віртуальнага знаёмства з горадам, які быў сэрцам Вялікага Княства Літоўскага. Жадаючыя змогуць праверыць свае веды аб горадзе, краі і гісторыі Беларусі з дапамогай тэстаў.

Віртуальная чытальная зала жадае вам цікавага і займальнага падарожжа.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Скот Кэрал: “Беларусь стала нам вельмі дарагой”

23 Кас 2019

На працягу тыдня знаходзіўся ў нашай краіне з візітам знаны навуковец з ЗША, кіраўнік “Групы даследавання рукапісаў”, гісторык і археолаг, доктар філасофіі Скот Кэрал. Летась ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі паспяхова прайшла міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”, куратарам якой ён з’яўляўся.

Навіны бібліятэк

Святло зоркі, вернутае праз стагоддзе

22 Кас 2019

17 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”, адна з чатырох запланаваных да 120-годдзя таленавітага літаратуразнаўцы.

Аўтарскі погляд

14 Май 2008

Вялікі ўклад у развіццё літаратурнай бібліяграфіі краіны, распрацоўку яе методыкі, даследаванне жыцця і творчасці славутага беларускага паэта М. Багдановіча ўнесла выдатны бібліёграф, літаратуразнаўца, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Барысаўна Ватацы (14.05.1908 – 03.08.1997).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”

22 Кас 2019

У Беларусь польская інтэрвенцыя пачалася ў канцы лютага 1919 года. Палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Польскай дзяржавы на чале з Юзэфам Пілсудскім разглядала Беларусь у якасці яе неад'емнай часткі. Ужо ў першай палове сакавіка 1919 г. польскімі войскамі былі захоплены гарады Брэст, Слонім, Ваўкавыск, Скідзель, Шчучын, Пінск. Праз месяц польскія войскі ўзнавілі наступленне. У ноч на 17 красавіка яны прарвалі Заходні фронт і захапілі Ліду і Баранавічы, а 21 красавіка – Вільню.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

21 Кас 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрываюць новы сезон інтэрактыўных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111